wd wp Пошук:

Георгій Пятровіч Дубікоўскі

Георгій Пятровіч Дубіко́ўскі[1] (18 мая 1934, Гродна — 2000[2]) — вучоны ў галіне глебазнаўства, доктар сельскагаспадарчых навук (1976), прафесар (1987). Член-карэспандэнт Акадэміі аграрных навук Беларусі (1996)

Біяграфія

Нарадзіўся ў горадзе Гродна. У 1957 годзе скончыў Гродзенскі сельскагаспадарчы інстытут. У 1962—1969 гг. працаваў на пасадзе навуковага супрацоўніка ў Беларускім дзяржаўным універсітэце. Абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Содержание и распределение микроэлементов в дерново-подзолистых почвах БССР». З 1969 года ў Беларускім навукова-даследчым інстытуце глебазнаўства і аграхіміі, дзе з 1977 года займаў пасаду загадчыка лабараторыяй мікраэлементаў. Абараніў доктарскую дысертацыю на тэму «Закономерности распределения микроэлементов в почвах Белорусской ССР и их влияние на растения». З 1985 па 2000 год узначальваў кафедру аграхіміі і глебазнаўства і сельгасэкалогіі Гродзенскага дзяржаўнага аграрнага ўніверсітэта[3].

Памёр у 2000 годзе.

Навуковая дзейнасць

Г. П. Дубікоўскаму належаць навуковыя працы ў галіне біяхіміі і матэматычнага мадэлявання заканамернасцей размеркавання мікраэлементаў у глебе. Займаўся распрацоўкай навуковых асноў жыўлення раслін мікраэлементамі, арганізацыі вытворчасці іх прамысловых форм, пытаннямі медыцынскай геаграфіі і аховы навакольнага асяроддзя.

Аўтар і сааўтар патэнтаў «Способ получения гранулированногоизвесткового удобрения», «Способ получения калийных удобрений»[4].

Сярод апублікаванага:

Зноскі

  1. Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ ім. Петруся Броўкі, 1983. — 522 с. — 10 000 экз.
  2. Дубікоўскі, Георгій Пятровіч (доктар сельскагаспадарчых навук; 1934—2000) // Нацыянальная бібліятэка Беларусі
  3. Кафедра агрохимии почвоведения и сельхозэкологии(руск.)  // Гродзенскі дзяржаўны аграрны ўніверсітэт
  4. PatentDB.ru — База патентов РФ на изобретения и промышленные образцы(руск.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (23):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без назвы артыкула
Катэгорыя·Выпускнікі Гродзенскага дзяржаўнага аграрнага ўніверсітэта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Выкладчыкі Гродзенскага дзяржаўнага аграрнага ўніверсітэта
Катэгорыя·Супрацоўнікі Інстытута глебазнаўства і аграхіміі НАНБ
Катэгорыя·Глебазнаўцы СССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Выкладчыкі БДУ
Катэгорыя·Памерлі ў 2000 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Гродне
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Нарадзіліся 18 мая
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Дактары сельскагаспадарчых навук
Катэгорыя·Глебазнаўцы Беларусі
Катэгорыя·Члены-карэспандэнты Акадэміі аграрных навук Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1934 годзе
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»