wd wp Пошук:

Георгій Валянцінавіч Пляханаў

Гео́ргій Валянці́навіч Пляха́наў (псеўданімы Н. Бельт, А. С. Максімаў-Дружбінін і інш.; 23 лістапада (11 снежня) 1856, Гудалаўка, Тамбоўская губерня — 30 мая 1918, Ялкала, Фінляндыя[6]) — тэарэтык і прапагандыст марксізма, філосаф, выбітны дзеяч расійскага і міжнароднага сацыялістычнага руху. Уваходзіў у лік заснавальнікаў РСДРП, газеты «Іскра».

Аўтар работ па філасофіі, сацыялогіі, эстэтыцы, этыцы і гісторыі грамадскай думкі Расіі. У 1921 годзе Уладзімір Ленін у сваёй працы «Яшчэ раз аб прафсаюзах, аб бягучым моманце і аб памылках тт. Троцкага і Бухарына» заклікаў вывучаць ўсё напісанае Пляханавым па філасофіі, «бо гэта лепшае ва ўсёй міжнароднай літаратуры марксізму»[7].

Біяграфія

Нарадзіўся 23 лістапада (11 снежня) 1856 года ў с. Гудалаўка Тамбоўскай губерні ў сям’і адстаўнога штабс-капітана Валянціна Пятровіча Пляханава (1810—1873) і Марыі Фёдараўны Бялынскай (1832—1881).

Скончыў з залатым медалём Міхайлаўскую Варонежскую ваенную гімназію, затым вучыўся ў юнкерскім вучылішчы ў Пецярбургу. У 1874 годзе паступіў у Пецярбургскі горны інстытут, за поспехі меў Кацярынінскую стыпендыю, у 1876 годзе быў выключаны «за няўзнос платы».

У 1876 годзе ўступіў у народніцкую арганізацыю «Зямля і воля», стаў адным з яе кіраўнікоў.

У 1879 годзе пасля расколу «Зямлі і волі» стаў арганізатарам і кіраўніком «Чорнага перадзелу».

У 1880 годзе эміграваў у Швейцарыю.

У 1883 годзе заснаваў першую расійскую марксісцкую арганізацыю — групу «Вызваленне працы».

У канцы 1894 — пачатку 1895 гадоў па ініцыятыве Пляханава быў створаны «Саюз рускіх сацыял-дэмакратаў за мяжой». У 1900—1903 гадах удзельнічаў у стварэнні і кіраўніцтве газетай «Искра».

Падчас рэвалюцыі 1905—1907 гадоў Пляханаў заставаўся на эміграцыі, апынуўшыся, такім чынам, у баку ад актыўных рэвалюцыйных падзей.

У 1906—1907 гадах выступаў за ўдзел сацыял-дэмакратаў у выбарах у Дзяржаўную Думу, за блок з кадэтамі.

Лютаўская рэвалюцыя дазволіла Пляханаву вярнуцца ў Расію пасля 37 гадоў выгнання.

Пасля вяртання ў Расію Пляханаў не быў дапушчаны ў Выканкам Петраградскага савета. Не быў дапушчаны туды і прыхільнік Пляханава Рыгор Алексінскі. Прычынай была «абарончая» пазіцыя Пляханава, якую не падзялялі дзеячы Савета з антываеннай пазіцыяй.

Адхілены ад кіруючай ролі, Пляханаў быў вымушаны абмяжоўвацца рэдагаваннем сваёй газеты «Единство», дзе публікаваў артыкулы з водгукамі на найважнейшыя палітычныя падзеі, вёў спрэчку з апанентамі і ідэйнымі супернікамі. Пляханаў падтрымліваў Часовы ўрад, быў супраць «Красавіцкіх тэзісаў» У. І. Леніна, назваўшы іх «бязглуздзіцай».

Да Кастрычніцкай рэвалюцыі паставіўся адмоўна, бо лічыў, што Расія да сацыялістычнай рэвалюцыі не гатовая: «руская гісторыя яшчэ не змалола той мукі, з якой з часам будзе выпечаны пшанічны пірог сацыялізму». Лічыў, што захоп улады «адным класам ці — яшчэ горш — адной партыяй» можа мець сумныя наступствы.

У «Адкрытым лісце да петраградскіх працоўных» Пляханаў заявіў: «Несвоечасова захапіўшы палітычную ўладу, рускі пралетарыят не зробіць сацыяльнай рэвалюцыі, а толькі выкліча грамадзянскую вайну, якая прымусіць яго адступіць далёка назад ад пазіцый, заваяваных у лютым і сакавіку гэтага года». Пры гэтым Пляханаў прадказваў, што бальшавікі ўзялі ўладу надоўга і ні пра які сур’ёзны супраціў ім у дадзены момант не можа быць і гаворкі.

З 1887 года Пляханаў хварэў на туберкулёз, увосень 1917 года ягонае здароўе сур’ёзна пагоршылася.

Памёр 30 мая 1918 года ў 2 гадзіны дня ад эмбаліі сэрца, якая ўзнікла ў выніку абвастрэння туберкулёзу.

Пахаваны на «Літаратарскіх мастках» Волкаўскіх могілак у Санкт-Пецярбургу, побач з магілай Бялінскага.

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118594982 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 27 красавіка 2014.
  2. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  3. The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
  4. Плеханов Георгий Валентинович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  5. Georgi Plekhanov // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  6. Цяпер — пасёлак Ільічова ў Ленінградскай вобласці.
  7. http://leninvi.com/t42/p290 Еще раз о профсоюзах, о текущем моменте и об ошибках тт. Троцкого и Бухарина

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (33):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся 29 лістапада
Катэгорыя·Пахаваныя на Літаратарскіх мастках
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без подпісу
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Сацыял-дэмакраты Расіі
Катэгорыя·Мемуарысты Расійскай імперыі
Катэгорыя·Тэарэтыкі марксізму
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Памерлі ад туберкулёзу
Катэгорыя·Эмігранты з Расійскай імперыі
Катэгорыя·Марксісты
Катэгорыя·Дэлегаты II з’езда РСДРП
Катэгорыя·Рэдактары Расійскай імперыі
Катэгорыя·Сацыёлагі
Катэгорыя·Памерлі 30 мая
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Рэвалюцыянеры Расійскай імперыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Выпускнікі Варонежскага кадэцкага корпуса
Катэгорыя·Дэлегаты V з’езда РСДРП
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1856 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся 11 снежня
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Эстэтыкі
Катэгорыя·Філосафы Расійскай імперыі
Катэгорыя·Памерлі ў 1918 годзе
Катэгорыя·Члены РСДРП
Катэгорыя·Меншавікі
Катэгорыя·Палітыкі-эмігранты