wd wp Пошук:

Генадзь Пятровіч Рылоў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Рылоў. Генадзь Пятровіч Рыло́ў[1] (7 жніўня 1936 — 2001) — вучоны ў галіне пладаводства, доктар сельскагаспадарчых навук (1996), Ганаровы садавод Украіны (1990)[1].

Біяграфія

Нарадзіўся ў вёсцы Куцаўшчына Слуцкай акругі БССР. Скончыў школу і Мар’інагорскі сельскагаспадарчы тэхнікум. Працаваў у Цэнтральным батанічным садзе Акадэміі навук БССР. З 1962 года працаваў у Гродзенскай абласной доследнай станцыі[1]. У 1965 годзе скончыў Усесаюзны сельскагаспадарчы інстытут завочнай адукацыі, у 1987 годзе Ціміразеўскую сельскагаспадарчую акадэмію[1]. У 1976—2001 гадах выкладаў у ПТВ-198 у Шчучыне.

Навуковая дзейнасць

Аўтар навуковых прац па памалогіі і крытэрыях біялагічнай ацэнкі сартоў, селекцыі і інтрадукцыі пладовых і ягадных культур, тэхналогіі стварэння і догляду садоў. Стваральнік буйнейшага ў Беларусі памалагічнага сада ў вёсцы Руткевічы Шчучынскага раёна Гродзенскай вобласці. Напісаў больш за 400 навуковых прац і апублікаваў 22 кнігі[2].

Сярод апублікаванага:

Зноскі

  1. 1 2 3 4 БелЭн, 2001
  2. Іван Ігнатчык Яго сады — яго багацце

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (22):
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Выпускнікі РДАУ-МСГА імя К. А. Ціміразева
Катэгорыя·Выпускнікі Расійскага аграрнага завочнага ўніверсітэта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Капыльскім раёне
Катэгорыя·Нарадзіліся 7 жніўня
Катэгорыя·Выпускнікі Мар’інагорскага сельскагаспадарчага тэхнікума імя У. Е. Лабанка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі ў 2001 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1936 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Дактары сельскагаспадарчых навук
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі ў Шчучынскім раёне
Катэгорыя·Цэнтральны батанічны сад Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі
Катэгорыя·Садаводы