У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Рылоў. Генадзь Пятровіч Рыло́ў[1] (7 жніўня 1936 — 2001) — вучоны ў галіне пладаводства, доктар сельскагаспадарчых навук (1996), Ганаровы садавод Украіны (1990)[1].
Нарадзіўся ў вёсцы Куцаўшчына Слуцкай акругі БССР. Скончыў школу і Мар’інагорскі сельскагаспадарчы тэхнікум. Працаваў у Цэнтральным батанічным садзе Акадэміі навук БССР. З 1962 года працаваў у Гродзенскай абласной доследнай станцыі[1]. У 1965 годзе скончыў Усесаюзны сельскагаспадарчы інстытут завочнай адукацыі, у 1987 годзе Ціміразеўскую сельскагаспадарчую акадэмію[1]. У 1976—2001 гадах выкладаў у ПТВ-198 у Шчучыне.
Аўтар навуковых прац па памалогіі і крытэрыях біялагічнай ацэнкі сартоў, селекцыі і інтрадукцыі пладовых і ягадных культур, тэхналогіі стварэння і догляду садоў. Стваральнік буйнейшага ў Беларусі памалагічнага сада ў вёсцы Руткевічы Шчучынскага раёна Гродзенскай вобласці. Напісаў больш за 400 навуковых прац і апублікаваў 22 кнігі[2].
Сярод апублікаванага: