wd wp Пошук:

Геланік

Геланік (Ἑλλάνικος), таксама вядомы як Геланік з Мітылены (каля 490 да н.э. — 485 гг. да н. э. — каля 405 — 400 гг. да н. э.) — старажытнагрэчаскі пісьменнік-лагаграф.

Папірус з паэмай аб Атлантыі

Падрабязнасці біяграфіі Геланіка добра не вядомы. Ён нарадзіўся ў Мітылене, найбуйнейшым горадзе вострава Лесбас. Жыў пры двары аднаго з валадароў Македоніі. Памёр у эалійскім горадзе Перперэне, не далёка ад Пергама.

Ніводная праца Геланіка ў арыгінале да нас не дайшла. Існуюць толькі спасылкі і крытыка на яго творчасць (Фукідыд, Платон, Эратасфен і інш.). Геланік быў аўтарам празаічных логасаў (літаральна, казанняў) па гісторыі, міфалогіі і геаграфіі Эоліі, Атыкі, Персіі, Фесаліі, Лідыі, Егіпецкай дзяржавы, зямель Паўночнага Прычарнамор’я. Вядомы таксама пераказам міфічных падзей, звязаных з заняпадам Троі і заснаваннем Рыма. Геланіку прыпісваюць аўтарства паэмы аб Атлантыі, дачцы Атласа.

Геланік быў адным з першых старажытнагрэчаскіх пісьменнікаў, якія выкладалі падзеі міулага згодна храналагічнага прынцыпу.

Спасылкі

  1. Любкер Ф. Hellanicus // Реальный словарь классических древностей по Любкеру / под ред. Ф. Ф. Зелинский, А. И. Георгиевский, М. С. Куторга и др. — СПб.: Общество классической филологии и педагогики, 1885. — С. 599.
Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Памерлі ў 405 годзе да н.э.
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мітыліні
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Лесбас
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў Афінах
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Гісторыкі Старажытнай Грэцыі
Катэгорыя·Празаікі Старажытнай Грэцыі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 490 годзе да н.э.
Катэгорыя·Паэты Старажытнай Грэцыі