Гекто́р Луі́ Берліё́з (фр.: Hector Berlioz) (11 снежня 1803 — 8 сакавіка 1869) — французскі кампазітар, дырыжор, музычны пісьменнік. Сябра Інстытута Францыі (1856). Берліёз шырока вядомы дзякуючы сваім кампазіцыям «Фантастычная сімфонія» і «Рэквіем». Берліёз зрабіў важкі ўнёсак у сучаснае аркестральнае мастацтва, асабліва дзякуючы свайму «Grand traité d’instrumentation et d’orchestration modernes». Ён распрацаваў аркестравыя партыі для некаторых са сваіх прац, якія выкарыстоўваліся ў якасці вядучай мелодыі, а таксама правёў некалькі канцэртаў з аркестрам, які складаўся з больш за тысячу музыкантаў[6]. Гектар таксама напісаў каля 50 песен. Ён значна паўплываў на далейшае развіццё рамантызму, асабліва на такіх кампазітараў, то як Рыхард Вагнер, Мікалай Рымскі-Корсакаў, Франц Ліст, Рыхард Штраус, Густаў Малер і многіх іншых[7].
Уверцюра да оперы Беатрыс і Бенедыкт
Праблемы з праслухоўваннем? Дапамога.