wd wp Пошук:

Гданьск-Ужэшч

Гданьск-Ужэшч (польск.: Gdańsk Wrzeszcz) — чыгуначная станцыя, размешчаная ў цэнтральнай частцы горада Гданьска ў раёне Ужэшч. Другі па значнасці і пасажырапатоку транспратны вузел Труймяста, пасля станцыі Гданьск-Галоўны.

Агульная характарыстыка

У 2018 годзе станцыя абслугоўвала каля 21 500 пасажыраў за дзень, што дазволіла ёй атрымаць 12-е месца ў Польшчы па велічыні пасажырапатоку. Станцыя была адкрыта ў 1870 годзе ў рамках будаўніцтва новай чыгуначнай лініі ШчэцінГданьск. На станцыі спыняюцца цягнікі ўсіх катэгорый. У цяперашні час станцыя мае чатыры платформы: дзве для цягнікоў дальніх напрамкаў і дзве для цягнікоў гарадскіх і прыгарадных ліній. Два падземныя пераходы злучаюць станцыю з платформамі.

Лініі чыгункі

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Чыгуначныя станцыі паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Чыгуначныя станцыі Польшчы
Катэгорыя·Гданьск