wd wp Пошук:

Гваздзіковыя

Гваздзіковыя, Гваздзічныя[3] (Caryophyllaceae) — сямейства кветкавых двухдольных раслін з парадку гваздзікакветных.

Апісанне

Шмат- або аднагадовыя травяністыя расліны, рэдка паўкусты і кусты. Лісце простае, звычайна суцэльнае, супраціўнае, найчасцей без прылісткаў. Кветкі ў рознага тыпу суквеццях, рэдка адзіночныя, двухполыя ці аднаполыя, 5-членныя, з двайным калякветнікам ці без пялёсткаў, апыляюцца насякомымі. Завязь верхняя. Плады розных тыпаў (звычайна каробачка, арэшка- ці ягадападобныя).

Пашырэнне

Каля 80 родаў і больш за 2000 відаў. Пашыраны ўсюды, пераважна ва ўмераных і арыдных абласцях Паўночнага паўшар’я, асабліва ў Міжземнамор’і і Ірана-Туранскай фларыстычнай вобласці. На Беларусі 25 родаў, найбольш вядомыя вапнаўка (Gypsophila), галадок, гваздзік (Dianthus), гладун (Herniaria), зорка (Lychnis), зоркаўка (Stellaria), куколь (Agrostemma), мыльнік (Saponaria), пясчанка, светнік (Coronaria), свінакроп (Spergula), смалянка (Melandrium), смалёўка (Silene), талянка, тысячагалоў (Vaccaria), ясколка (Cerastium) і больш за 70 відаў. Растуць у лясах, хмызняках, на лугах, балотах, палях, па берагах рэк.

Выкарыстанне

Лекавыя, тэхнічныя, меданосныя, харчовыя, кармавыя і каштоўныя дэкаратыўныя расліны, некаторыя віды — ядавітыя і пустазелле.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 145. — 160 с. — 2 350 экз.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Артыкулы пра расліны без GRIN
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Сямействы раслін
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Артыкулы з перасягнутай глыбінёй разгортвання
Катэгорыя·Гваздзіковыя