wd wp Пошук:

Свінакроп

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Свінакроп (значэнні). Свінакроп[3][4], або Шпергель[4] (Spergula) — род травяністых раслін сямейства гваздзіковыя (Caryophyllaceae). На тэрыторыі Беларусі 5 відаў: свінакроп буйны (Spergula maxima), свінакроп веснавы (Spergula vernalis), свінкароп звычайны (Spergula vulgaris), свінакроп ільняны (Spergula linicola) і свінакроп пасяўны (Spergula sativa). Трапляюцца ў хваёвых лясах, на ўзлесках, лугах, палях і агародах.

Батанічнае апісанне

Spergula pentandra. Батанічная ілюстрацыя з кнігі О. В. Тамэ «Flora von Deutschland, Österreich und der Schweiz», 1885

Гэта пераважна аднагадовыя травы, якія развіваюць узыходзячыя або моцна галінастыя ад карэнішча сцёблы, з лінейнымі супраціўным лісцем, з перапончатымі, парамі-зрослымі прылісткамі. Дробныя белыя кветкі сабраны ў друзлых відэльцападобных суквеццях (дыхазіях). Кветка правільная, абодваполая.

Спіс відаў

Род уключае каля 13 відаў[5]:

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 125. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. 1 2 БелЭн, 2002
  5. The Plant List: Spergula

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Кармавыя расліны
Катэгорыя·Пустазелле
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з аўтарам
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Гваздзіковыя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак