wd wp Пошук:

Гаўрыла Мікалаевіч Мядзведзеў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Мядзведзеў. Гаўрыла Мікалаевіч Мядзведзеў (14 красавіка 1920, в. Валоўка, Чарнігаўская губерня, УНР — 28 снежня 1979, г. Клінцы) — Герой Савецкага Саюза, удзельнік баёў за вызваленне Ваўкавыска.

Біяграфія

Пасля заканчэння пачатковай школы працаваў у калгасе брыгадзірам.

У Чырвонай Арміі на сапраўднай ваеннай службе з 1938 па 1940 гады. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Другі раз прызваны ў Чырвоную Армію 10 верасня 1943 года. На фронце з 20 лістапада 1943 года.

Мядзведзеў асабліва вызначыўся ў баях пры вызваленні Гродзенскай вобласці.

14 ліпеня 1944 года у жорсткіх баях за Ваўкавыск, застаўшыся адзін з кулямётнага разліку, адбіў контратаку ворага. У вулічных баях у Ваўкавыску ён кулямётным агнём садзейнічаў поспеху наступу стралковых падраздзяленняў

Пры фарсіраванні ў ліку першых ракі Рось быў паранены, але заставаўся ў страі, працягваючы ўмела камандаваць даручаным яму падраздзяленнем.

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 24 сакавіка 1945 года за ўзорнае выкананне баявых заданняў камандавання на фронце барацьбы з нямецкімі войскамі і праяўленыя пры гэтым мужнасць і гераізм Мядзведзеву прысвоена званне Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медалі «Залатая Зорка» (№ 8280)[1].

Узнагароды

Узнагароджаны ордэнам Леніна, ордэнам Славы 3-й ступені, медалём «За адвагу».

Памяць

8 мая 2010 года на будынку Альхоўскі школы адбылося адкрыццё мемарыяльнай дошкі Герою Савецкага Саюза Мядзведзеву.

Зноскі

  1. 6 красавіка 1918 года ў вёсцы Валоўка (цяпер частка вёскі Альхоўка) Клінцоўскага раёна Бранскай вобласці ў сям’і селяніна нарадзіўся ўдзельнік баёў за вызваленне Ваўкавыска МЯДЗВЕДЗЕЎ Гаўрыла Мікалаевіч — камандзір разліку кулямётнай роты 336-га стралковага палка 5-й стралковай Арлоўскай Чырванасцяжнай дывізіі 3-й арміі 2-га Беларускага фронту старшы сяржант, Герой Савецкага Саюза
Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Памерлі ў 1979 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1920 годзе
Катэгорыя·Пехацінцы Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Клінцоўскім раёне
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1918 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся 6 красавіка
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Славы III ступені
Катэгорыя·Героі Савецкага Саюза
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра ваенных дзеячаў без партрэтаў
Катэгорыя·Нарадзіліся 14 красавіка
Катэгорыя·Памерлі 28 снежня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Памерлі ў Бранскай вобласці
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна