wd wp Пошук:

Гаруны

Гаруны — невялікі субэтнас рускага народа[1], які пражывае ў цэнтральнай частцы Сумскай вобласці (Украіна) (у асноўным, у Бурынскім і Пуціўльскім раёнах). Рускі говар гаруноў мае рысы, блізкія беларускай і украінскай мовам[2].

Гаруны ўяўляюць сабою аўтахтоннае насельніцтва Сумскага Палесся, іх продкі пражывалі на гэтай тэрыторыі яшчэ ў часы Кіеўскай Русі[1]. Па меркаванні паўночнаамерыканскага даследніка Джэймса Ольсана гаруны з’яўляюцца ўкраінізаванай групай палехаў або «рускімі перасяленцамі, змяшаўшыміся з мясцовымі беларусамі і літоўцамі»[3]. Даследнік Фёдар Клімчук лічыць, што гаруны з’яўляюцца нашчадкамі мясцовых севяран і, магчыма, таксама радзімічаў[2].

У гаруноў захоўваецца субэтнічная ідэнтыфікацыя, і на бытавым узроўні яны адрозніваюць сябе ад іншых рускіх, а таксама ад украінцаў[4].

У гаруноў захоўваюцца ўнікальныя рысы паліфанічнага спеву.

Зноскі

  1. 1 2 Русские на Украине Архівавана 19 мая 2007.
  2. 1 2 F.D. Klimchuk, About ethnoliguistic history of Left Bank of Dnieper (in conection to the ethnogenesis of Goriuns). Published in «Goriuns: history, language, culture» Proceedings of International scientific conferenc, (Institute of Linguistics, Russian Academy of Sciences, February 13, 2004)
  3. Olson, James Stuart. An Ethnohistorical Dictionary of the Russian and Soviet Empires. Greenwood Press, 1994. ISBN 0313274975. Page 554.
  4. Радыё «Свабодная Еўропа» пра гаруноў
Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Севершчына
Катэгорыя·Рускія
Катэгорыя·Насельніцтва Украіны