wd wp Пошук:

Гарошак пацеркападобны

Гаро́шак пацеркападобны[3], французская чачавіца[3] (Vicia ervilia) — кветкавая расліна роду Гарошак (Vicia) сямейства Бабовыя (Fabaceae).

Батанічнае апісанне

Аднагадовая травяністая расліна. Сцябло прамастойнае або прыўзнятае, галінастае, даўжынёй 20—50 сантыметраў. Лісце чаргуецца па даўжыні сцябла, з вусікам і складаецца з 8—12 пар лісткоў. Лісткі суцэльныя, з гладкім краем, апушаныя. Кветкі з пяццю[4] пялёсткамі, бледна-ружовыя або блакітнаватыя, у гронках. Плод — паніклы, падоўжаны, 3—4 насенны струк, пацеркападобна перацягнуты паміж насеннем.

Распаўсюджанне і экалогія

Расліна паходзіць з Каўказа[3]. Распаўсюджана у краінах Паўночнай Афрыкі (Алжыр, Егіпет, Лівія), на Мадэйры і Канарскіх астравах, у Еўропе і ўмераных абласцях Азіі[5]. Распаўсюдзілася ў іншых рэгіёнах свету[5].

Засухаўстойлівая і непатрабавальная да якасці глебы расліна. Расце як пустазелле ў пасевах збожжавых, радзей па смеццевых месцах, а таксама па сухім камяністым схілах, у лясах і на вапняках, у перадгор’ях, ніжнім і сярэднім паясах гор[6].

Ахоўваецца ў Рэспубліцы Крым, Севастопалі[4][7].

Гаспадарчае значэнне

Расліна перспектыўная ў якасці ўраджайнай зернефуражнай бабовай культуры, асабліва для свінагадоўчых і птушкагадоўчых гаспадарак[6]. У сене маецца да 16,6 % пратэіну[3].

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. 1 2 3 4 Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ ім. Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз.
  4. 1 2 Горошек чёткообразный: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
  5. 1 2 U.S. National Plant Germplasm System(англ.)
  6. 1 2 Агроэкологический атлас России и сопредельных стран: экономически значимые растения, их болезни, вредители и сорные растения(руск.)
  7. Vicia ervilia (L.) Willd. // ИАС «ООПТ России»(руск.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без назвы артыкула
Катэгорыя·Кармавыя расліны
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Флора Еўразіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Флора Паўночнай Афрыкі
Катэгорыя·Гарошак
Катэгорыя·Пустазелле