wd wp Пошук:

Гарліца шэрая

Гарлі́ца шэрая[3] (Berteroa incana) — кветкавая расліна, тыпавы від роду Гарліца (Berteroa) сямейства Капуставыя (Brassicaceae). Беларуская народная назва — грымотнік[3].

Батанічнае апісанне

Батанічная ілюстрацыя з кнігі К. А. М. Ліндмана «Bilder ur Nordens Flora», 1917—1926

Двухгадовая травяністая расліна шэра-зялёнага колеру, укрытая зорчатымі валаскамі. Сцябло прамастойнае, галінастае, вышынёй 20—60 см. Лісце чаргаванае, падоўжана-ланцэтнай формы. Прыкаранёвае лісце з чаранкамі, сцябловае — сядзячае. Кветкі дробныя, у галоўчатых суквеццях. Плод — стручочак авальнай формы. Насенне пляскатае, акаймаванае.

Арэал і экалогія

Расліна распаўсюджана на тэрыторыі Еўропы і ўмераных зонах Азіі, натуралізавалася на тэрыторыі Паўночнай Амерыкі[4]. Расце каля дарог, на лугах, палях, пустках. Цвіце ў маіверасні.

Гаспадарчае значэнне

Лекавая і меданосная расліна. Пустазелле.

Сінонімы

У адпаведнасці з The Plant List:

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. 1 2 Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ ім. Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз.
  4. Berteroa incana (L.) DC.: інфармацыя на сайце Germplasm Resources Information Network (GRIN)(англ.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Флора Паўночнай Амерыкі
Катэгорыя·Меданосныя расліны
Катэгорыя·Лекавыя расліны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без назвы артыкула
Катэгорыя·Капуставыя
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Флора Еўразіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Пустазелле