wd wp Пошук:

Ганна Саркісаўна Глазава

Ганна Саркісаўна Глазава (руск.: Анна Саркисовна Глазова; нар. 29 лістапада 1973, Дубна, Маскоўская вобласць) — руская паэтка і перакладчыца.

Біяграфія

Нарадзілася 29 лістапада 1973 года ў Дубне Маскоўскай вобласці. Маці — інжынер, бацька — фізік-ядзершчык. Вучылася ў Маскоўскім архітэктурным інстытуце, затым — на архітэктурным факультэце Берлінскага тэхнічнага ўніверсітэта. Абараніла дысертацыю на тэму «Сустрэчная цытата: Непадпарадкаванне паэтычнай традыцыі Пола Селана і Восіпа Мандэльштама» ў Паўночна-Заходнім універсітэце (Эванстон, ЗША). Выкладала ў Карнельскім універсітэце, Універсітэце Джонса Хопкінса, Ратгерскім універсітэце, займаецца параўнальным літаратуразнаўствам.

Творчасць

Перакладала вершы і прозу Франца Кафкі, Роберта Вальзера, Рыльке, Унікі Цюрн, Паўля Цэлана, Эрнста Яндля, Фрэдэрыкі Майрокер, Эльфрыдэ Елінек і іншых. Аўтар работ па паэтыцы Восіпа Мандэльштама, Паўля Цэлана, артыкулаў пра сучасных нямецкіх і расійскіх паэтаў[1].

Генадзь Кацаў падкрэслівае, што «часам прозвішча аўтара [Глазава] з’яўляецца сэнсатворным ў яе творчасці»[2].

Кнігі

Узнагароды

Зноскі

  1. Авторы Мегалита региона США. Глазова Анна Саркисовна
  2. Геннадий Кацов (США). Поэзия как «пятистопое, искусственное существо». О проникновениях поэтического взгляда Анны Глазовой
  3. Премия Андрея Белого. Анна Глазова
Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся 29 лістапада
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Паэты Расіі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Дубне
Катэгорыя·Выпускнікі Берлінскага тэхнічнага ўніверсітэта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1973 годзе
Катэгорыя·Перакладчыкі Расіі
Катэгорыя·Выпускнікі МАРХІ
Катэгорыя·Выкладчыкі Карнельскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Перакладчыкі паэзіі на рускую мову
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта