wd wp Пошук:

Ганна Мікалаеўна Сендзер

Ганна Мікалаеўна Се́ндзер[1] (нар. 1 верасня 1959, Пінск, Брэсцкая вобласць) — беларускі педагог. Доктар педагагічных навук, прафесар (2004). Рэктар Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.C. Пушкіна (з 2014 года[2]).

Біяграфія

У 1976 годзе скончыла сярэднюю школу № 10 у Пінску. У 1976—1977 гадах працавала лабарантам цэнтральнай лабараторыі Пінскага прадзільна-вытворчага аб’яднання.

У 1983 годзе з адзнакай скончыла фізіка-матэматычны факультэт Брэсцкага педінстытута імя А. С. Пушкіна па спецыяльнасці «Фізіка і матэматыка». У 1983—1984 гадах — настаўнік фізікі ў СШ № 4 у Баранавічах. У 1984—1989 гадах — выкладчык фізікі Пінскага педагагічнага вучылішча імя А. С. Пушкіна.

У 1985—1989 гадах вучылася ў аспірантуры без адрыву ад вытворчасці, у 1990 годзе абараніла кандыдацкую дысертацыю. У 1995—1998 гадах — дактарант кафедры педагогікі БДУ, у 1999 годзе абараніла доктарскую дысертацыю.

У 2003 годзе прызначана прарэктарам па вучэбнай рабоце Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. С. Пушкіна. У 2004 годзе прысвоена званне прафесара.

У 2007 годзе прызначана першым прарэктарам, а 3 мая 2014 года — рэктарам БрДУ.

Навуковая дзейнасць

Навуковыя інтарэсы: педагогіка вышэйшай школы; методыка прафесійнай адукацыі; гісторыя і метадалогія матэматыкі.

Надрукаваны манаграфіі «Фарміраванне прафесійнай накіраванасці студэнтаў педагагічнай ВНУ пры вывучэнні прыродазнаўча-матэматычных дысцыплін» — Мінск, 1998 г., «Гісторыя і метадалогія пачатковага курса матэматыкі» — Брэст, 2003 г., «Гуманітарна-арыентаваная матэматычная адукацыя ў пачатковай школе» (у суаўтарстве), 2005 г., вучэбна-метадычны дапаможнік «Гістарычны матэрыял на ўроках матэматыкі ў пачатковай школе» — Мінск, «Пачатковая школа», 2010 г., курс лекцый «Метадалогія фарміравання паняцця аб ліку ў пачатковым курсе матэматыкі» — Брэст, 2003 г., звыш за 150 артыкулаў у навукова-метадычных часопісах.

Пад кіраўніцтвам Г. М. Сендзер абаронены 3 кандыдацкія дысертацыі, праводзяцца дысертацыйныя даследаванні яшчэ двума аспірантамі і саіскальнікамі.

Узнагароды

Зноскі

  1. БелЭн, 2002
  2. Аляксандр Лукашэнка разгледзеў кадравыя пытанні

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (22):
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём Францыска Скарыны
Катэгорыя·Выкладчыкі Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта
Катэгорыя·Узнагароджаныя Ганаровай граматай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Рэктары Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. С. Пушкіна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Дактары педагагічных навук
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Пінску
Катэгорыя·Выдатнікі адукацыі Беларусі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Нарадзіліся 1 верасня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1959 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. С. Пушкіна
Катэгорыя·Педагогі Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»