wd wp Пошук:

Ганна Марыя Гартуэйт

Ганна Марыя Гартуэйт (англ.: Anna Maria Garthwaite, 14 сакавіка 1688[К 1], Харстан, Лестэршыр[5] — кастрычнік 1763, Лондан) — брытанскі дызайнер па тэкстылі, найбольш вядомая як аўтар кветкавых узораў для шаўковых тканін, вытканых уручную ў абшчыне Спіталфілдс (у цяперашні час уваходзіць у склад лонданскага бора Таўэр-Хамлетс(руск.) бел.). Гартуэйт лічыцца адным з самых значных дызайнераў свайго часу. Большасць арыгінальных акварэляў з яе працамі захаваліся да нашых дзён. Шаўкі з яе ўзорамі былі ідэнтыфікаваныя ў калекцыях адзення па ўсім свеце[6][7].

Біяграфія

Ганна Марыя Гартуэйт нарадзілася ў сям’і прападобнага Эфраіма Гартуэйта (1647—1719) з Грантэма(руск.) бел. і яго жонкі Рэджойс Хаўстэд. На момант нараджэння Ганны Марыі, Эфраім працаваў прыходскім святаром у вёсцы Харстан(англ.) бел.[5].

Дом па адрасе 2 Прынцлет Стрыт, у якім жыла і працавала Ганна Марыя Гартуэйт

У 1726 годзе Гартуэйт пакінула Грантэм і пасялілася ў Ёрку ў сваёй сястры Мэры, якая да таго часу ўжо была двойчы ўдовай[8]. У 1728 годзе яны пераехалі ў дом на Прынцэс-стрыт у ткацкім раёне Спіталфілдс(англ.) бел., які знаходзіцца на ўсход ад Лонданскага Сіці[9]. Тут на працягу трох дзесяцігоддзяў Гартуэйт стварыла больш за тысячу ўзораў для шаўковых тканін[8]. 874 з яе арыгінальных акварэляў захаваліся і знаходзяцца ў калекцыі музея Вікторыі і Альберта. Большасць з гэтых работ датаваная і суправоджаны тэкстам з інструкцыямі па ткацтву і імем ткача, якому яны былі прададзеныя[10].

Працы Гартуэйт цесна звязаны з модай сярэдзіны XVIII стагоддзя на кветкавыя ўзоры ў стылі ракако з акцэнтам на асіметрычныя структуры і C — і S-падобныя сінусоідныя крывыя. Яна выкарыстала створаную французскім дызайнерам Жанам Рэвелем(фр.) бел. тэхніку «points rentrés», якая дазваляе ствараць амаль трохмерныя ўзоры з дапамогай стараннага зацянення. Акрамя малюнкаў для шаўкоў Гартуэйт распрацоўвала арнаменты для вялікіх адамашкаў(руск.) бел. і кветкавыя ўзоры для парчы(руск.) бел.[11].

Пачынаючы з 1742—1743 гадоў англійскія шаўкі ў цэлым, і працы Гартуэйт у прыватнасці, пачынаюць моцна адрознівацца ад французскага стылю, развіваючыся ў бок маленькіх і яркіх натуралістычных кветак, якія былі раскіданыя па бледным фоне. Мода на рэалістычныя кветкавыя ўзоры звязана з развіццём батанічнай ілюстрацыі(руск.) бел. ў Брытаніі. Французскія шаўкі гэтага перыяду больш імкнуцца да стылізаваных кветак нерэалістычных расфарбовак[12][13].

Спіталфілдскія шаўкі шырока экспартаваліся ў каланіяльную Амерыку[12], куды з-за навігацыйнага акта(руск.) бел. быў забаронены імпарт французскіх тавараў. Захаваліся спадніцы аўтарства Гартуэйт, якія, як мяркуецца, належалі Марце Вашынгтон. Узоры Гартуэйт таксама сустракаюцца на партрэтах каланіяльнага часу[6].

Гартуэйт адышла ад актыўнай дзейнасці ў 1756 годзе[14]. Яе завяшчанне, датаванае 1758 годам, было зачытана 24 кастрычніка 1763 года[5]. Ганна Марыя Гартуэйт была пахаваная трыма днямі пазней, 27 кастрычніка 1763 года ў Царкве Хрыста на Прынцес Стрыт[15].

Прыклады работ
Меандрычныя кветкавыя ўзоры працы Ганны Марыі Гартуэйт (1740) Фрагмент парчы з півонямі, лілеямі і ружамі (1744) Партрэт місіс Чарлз Вілінг з Філадэльфіі, апранутай у сукенку з шоўку, вытканага па малюнках Ганны Марыі Гартуэйт[6]

Прызнанне і спадчына

Мемарыяльная шыльда на доме, дзе жыла і працавала Гартуэйт

Ганна Марыя Гартуэйт лічыцца адным з найбольш выбітных дызайнераў свайго часу[16]. Малахія Постлтуэйт(англ.) бел. (1707—1767) назваў яе ва «Універсальным слоўніку гандлю і камерцыі» 1751 года адным з трох дызайнераў, якія «ўкаранілі прынцыпы жывапісу ў ткацтва»[17].

У 1998 годзе на доме па адрасе «2 Прынцлет Стрыт, Спіталфілдс, E1», у якім жыла і працавала Ганна Марыя Гартуэйт, была ўстаноўлена мемарыяльная дошка[18].

Каментарыі

  1. Дата нараджэння 14 сакавіка 1688 года дадзена ў «Оксфардскім слоўніку нацыянальнай біяграфіі». У большасці музеяў у якасці года нараджэння паказаны 1690.

Зноскі

  1. Oxford Dictionary of National Biography / C. MatthewOxford: OUP, 2004. Праверана 19 кастрычніка 2018.
  2. Anna Maria Garthwaite // Grove Art Online / J. Turner[Oxford, England], Houndmills, Basingstoke, England, New York: OUP, 1998. — ISBN 978-1-884446-05-4
  3. Anna Maria Garthwaite
  4. Anna Marie Garthwaite — 2008.
  5. 1 2 3 Matthew, Harrison, 2004
  6. 1 2 3 Baumgarten, 2012
  7. Watt, 2003
  8. 1 2 Rothstein, 1994
  9. Deitz, 1990
  10. Anna Maria Garthwaite, designer; Thomas Brant, weaver: Brocaded silk" (62.136.1) In Heilbrunn Timeline of Art History(англ.) . The Metropolitan Museum of Art (1 кастрычніка 2006). Праверана 4 сакавіка 2015.
  11. Rothstein, 1983
  12. 1 2 Rothstein, 2003
  13. Browne, 1996
  14. Puerz, 2008
  15. London Metropolitan Archives, Christ Church, Spitalfields, Register of burials, Mary 1748 — Sep 1764, P93/CTC1, Item 044
  16. Thunder, 2004
  17. Decorative Arts(англ.) . Albany Institute of History & Art. Архівавана з першакрыніцы 14 чэрвеня 2008.
  18. GARTHWAITE, Anna Maria (1690-1763)(англ.) . English Heritage. Праверана 4 сакавіка 2015.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Мастакі Вялікабрытаніі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Нарадзіліся 14 сакавіка
Катэгорыя·Памерлі ў Лондане
Катэгорыя·Дызайнеры Вялікабрытаніі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Лестэршыры
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў 1763 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1688 годзе