wd wp Пошук:

Марта Вашынгтон

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Вашынгтон. Марта Вашынгтон (англ.: Martha Custis Washington, народжаная — Dandridge; 2 чэрвеня 1731 — 22 мая 1802) — першая першая лэдзі ЗША, жонка першага Прэзідэнта ЗША Джорджа Вашынгтона.

Біяграфія

Марта Вашынгтон нарадзілася ў баптысцкай сям’і 2 сакавіка 1731 г. на плантацыі, якая належыла яе бацькам. Ва ўзросце 18 гадоў выйшла замуж за багатага халасцяка Дэніэла Парка Касціса, які быў старэйшым за яе на 20 гадоў. Ад Касціса Марта нарадзіла чацвярых дзяцей, двое з якіх памерлі ў раннім дзяцінстве. Пасля смерці мужа ў 1757 годзе, Марта засталася багатай маладой удавой.

6 студзеня 1759 года Марта выйшла замуж за палкоўніка брытанскай арміі Джорджа Вашынгтона. Неўзабаве пасля жаніцьбы Джордж Вашынгтон звольніўся з брытанскай арміі з-за нязгоды з палітыкай брытанскіх уладаў у рэгіёне. Сваіх дзяцей у Марты з Джорджам не было, яны выхоўвалі двух дзяцей Марты ад першага шлюбу.

Памяць

Яшчэ пры жыцці Марты Вашынгтон, у яе гонар быў названы ваенны карабель ЗША, пабудаваны па загадзе яе мужа Джорджа Вашынгтона.

У 1902 годзе пошта Злучаных Штатаў выпусціла паштовую марку з партрэтам Марты Вашынгтон наміналам у 8 цэнтаў, тым самым Марта Вашынгтон стала першай амерыканкай, партрэт якой быў размешчаны на паштовай марцы. У 1923 годзе былі выпушчаныя маркі ў 4 цэнта, а ў 1938 годзе 1,5 цэнта.

Зноскі

  1. https://en.wikisource.org/wiki/Woman_of_the_Century/Martha_Washington
  2. https://www.mountvernon.org/the-estate-gardens/location/old-tomb/ Праверана 24 мая 2020.
  3. 1 2 https://www.mountvernon.org/the-estate-gardens/location/washington-tomb Праверана 24 мая 2020.
  4. OpenStreetMap — 2004. Праверана 24 мая 2020.
  5. OpenStreetMap — 2004. Праверана 24 мая 2020.
  6. 1 2 3 Kindred Britain
  7. 1 2 Lundy D. R. The Peerage
Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1731 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў 1802 годзе
Катэгорыя·Першыя лэдзі ЗША
Катэгорыя·Памерлі 22 мая
Катэгорыя·Нарадзіліся 2 чэрвеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Пахаваныя ў Вірджыніі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў Вірджыніі
Катэгорыя·Асобы