wd wp Пошук:

Ганна Ленгрэн

Ганна-Марыя Ленгрэн, народжаная Malmstedt (шведск.: Anna Maria Lenngren; 18 чэрвеня 1754, Упсала — 8 сакавіка 1817, Стакгольм) — шведская паэтка.

Бацька і брат Ганны-Марыі таксама былі паэтамі. Адным з яе найбольш вядомых вершаў з’яўляецца Några ord till min kära dotter, ifall jag hade någon («Саветы маёй дарагой дачкі…»). Напісала некалькі сатырычных вершаў — Hans nåds morgonsömn nåds morgonsömn («Яго светласці ранішняя дрымота») і Grevinnans besök («Візіт графіні»).

Біяграфія

Надмагільны помнік на магіле Леннгрен на могілках у Стакгольме

Ганна-Марыя Ленгрэн нарадзілася 18 чэрвеня 1754 года ў старадаўнім шведскім горадзе Упсала. Яе бацька, паэт Magnus Brynolf Malmstedt (1724—1798) — быў прафесарам лацінскай мовы у Упсальскім універсітэце, маці — Märta Johanna Florin (ск. 1788). Бацька, член Мараўскай царквы займаўся дабрачыннай дзейнасцю; у 1772 годзе ён арганізаваў у сваёй хаце школу для бедных дзяцей. Брат Ганны-Марыі, Йохан Магнус (1749—1780) пісаў свецкія вершы.

У маладосці Ганна-Марыя Ленгрэн мела антырэлігійны настрой, цікавілася эпохай асветы. Яе гуманізм і імкненне да сацыяльнай справядлівасці сфармавалася пад уплывам бацькі[5]. Ганна-Марыя была прыхільніцай простага і сціплага ладу жыцця.

Бацька рана выявіў імкненне дачкі да заняткаў літаратурай. Ён даў ёй добрую адукацыю — Ганна-Марыя вывучала дома лацінскую і антычную літаратуру. Яе любімым паэтам быў Гарацый. У 1770-х гадах Ганна-Марыя пачала літаратурную дзейнасць, пісала эпіграмы, займалася перакладамі, пісала пад псеўданімамі артыкулы ў прэсе. У 1772 годзе апублікавала першы верш «På mademoiselle Anna Lovisa Pahls saliga hemfärds dag, den 14 Maji 1772, die Corona» пад сваім імем.

Срэбны медаль з выявай Ленгрэн, 1818 год.

У 1776 годзе на замову герцага Карла, брата караля Швецыі, яна пераклала на шведскую мову французскую аперэту “Люсіль”. За зроблены пераклад яна была ўзнагароджана залатымі гадзіннікам герцагіняй Гедвігай Лізаветай Шарлотай Гальштэйн-Готорпскай.

Творы Ленгрэн карысталіся ў Швецыі вялікім поспехам. У 1774 годзе яна стала сябрам літаратурнага грамадства ў Уппсале. У 1775 годзе стала членам Каралеўскага таварыства навук і літаратуры ў Гётэбаргу [6].

У 1780 годзе Ленгрэн выйшла замуж за чыноўніка Карла Пятра Ленгрэна (1750—1827), галоўнага рэдактара шведскай газеты Stockholms-Posten. З 1778 года Ганна-Марыя публікавала свае творы ў гэтым выданні, але пасля вяселля і да 1780 года стала публікавацца там пад псеўданімам. Шлюб прывёў да вялікіх пераменаў у жыцці пісьменніцы. Яна друкавалася пад псеўданімамі, адмовілася ад сваіх поглядаў на інтэлектуальную эмансіпацыю жанчын. Сцвярджала, што жанчыны павінны пазбягаць інтэлектуальнай працы, на карысць выканання матчыных абавязкаў.

У свой час Ленгрэн арганізавала літаратурны салон, які стаў цэнтрам культурнага жыцця горада. Салон наведвалі шведскія паэты Карл Густаў аф Леапольд, Нільс фон Розенштейна, Міхаіл Франс Франс і інш.

Ленгрэн памерла 8 сакавіка 1817 года ад рака малочнай залозы ва ўзросце 62 гадоў, пахавана ў Стакгольме на могілках Царквы Святой Клары.

Літаратурная дзейнасць

Ганна-Марыя Ленгрэн дэбютавала як паэт у 1770-х гадах. У сваіх кароткіх творах яна выкарыстала сатыру, сарказм, і іронію, парадыравала пастарал, оперу і баладу.

Спадчына

Ганна-Марыя Ленгрэн з’яўляецца адной з самых вядомых паэтак у гісторыі Швецыі. Пасля смерці паэткі, яе творы неаднаразова друкавалася на працягу ХIХ, ХХ і ХХI стагоддзяў.

Першым яе пасмяротным зборнікам быў зборнік пад назвай Skaldeförsök («Спробы паэзіі»). Яе перапіска з яе сябрам Густафос аф Леапольдам была апублікавана ў 1795—1798 гадах.

Бібліяграфія

Мастак Фрыц фон Дардэл. Ілюстрацыя да твора Ганны-Марыі Ленгрэн «Кантраст», 1884 г.
Ілюстрацыя Карла Ларсана да рамана Ленгрэн «Grevinnans»

Вершы

Проза

Пераклады

Літаратура

Sv icon

Sv icon Зноскі

  1. 1 2 3 Anna Maria Lenngren — 1917.
  2. 1 2 3 Helga Trefaldighets kyrkoarkiv, Födelse- och dopböcker, SE/ULA/10392/C/2 (1705-1778), bildid: C0003851_00126 Праверана 9 красавіка 2018.
  3. 1 2 Klara kyrkoarkiv, Död- och begravningsböcker, SE/SSA/0010/F I a/6 (1811-1828), bildid: C0056143_00057 Праверана 10 красавіка 2018.
  4. Gravsten #66536 // Gravstensinventeringen — Sveriges släktforskarförbund. Праверана 1 чэрвеня 2018.
  5. Magnus von Platen Anna Maria Lenngren (шведск.) . Svenskt biografiskt lexikon. Праверана 17 лістапада 2015.
  6. Ann Öhrberg (2010). ““Fasa för all flärd, konstlan och förställning” Den ideala retorn inom 1700-talets nya offentlighet” (in sv). Samlaren 131 (5): 38–85. http://www.diva-portal.org/smash/get/diva2:438163/FULLTEXT01.pdf.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў 1817 годзе
Катэгорыя·Постаці Упсалы
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі 8 сакавіка
Катэгорыя·Перакладчыкі з французскай мовы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1754 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 18 чэрвеня
Катэгорыя·Пахаваныя ў лене Стакгольм
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ад раку малочнай залозы
Катэгорыя·Памерлі ў Швецыі
Катэгорыя·Перакладчыкі на шведскую мову
Катэгорыя·Шведскамоўныя пісьменнікі
Катэгорыя·Нарадзіліся ва Упсале