wd wp Пошук:

Салон

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Салон (значэнні).

Салон — літаратурны, мастацкі ці палітычны кружок выбраных асоб, якія збіраюцца ў прыватным доме.

Французскія салоны

Найбольш услаўленыя салоны — французскія, якія гуртаваліся вакол якой-небудзь выбітнай жанчыны, т. з. «царыцы салона», якая, як правіла, адрознівалася досціпам, талентам ці прыгажосцю. Звычайна збіраліся ў яе доме. Першыя салоны адносяцца да XVI ст. (салоны Маргарыты Наварскай, Марыі Шатландскай, Маргарыты Валуа (каралевы Марго).

Французскія салоны мелі вялікае значэнне для зараджэння фемінізму. Напрыклад, выраз «сіняя панчоха» (les bas-bleues) як вызначэнне разумнай жанчыны, якая не шнырае ў пошуках шлюбу, з’явілася менавіта тады і толькі пазней набыло негатыўную прыніжаную афарбоўку.

Cм. таксама

Літаратура

Заўвагі

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Культурнае жыццё
Катэгорыя·Іншыя значэнні: старонка не існуе
Катэгорыя·Гаспадыні літаратурных салонаў