wd wp Пошук:

Ганна Герман

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з імем Герман.

Зорка Ганны Герман у Аполе

Ганна Вікторыя Герман-Тухольская (польск.: Anna Wiktoria German-Tucholska; 14 лютага 1936, Ургенч, Узбекская ССР, СССР — 25 жніўня 1982, Варшава, Польшча) — польская спявачка, зорка эстрады 1960-х — пачатку 1980-х гадоў, вядомая ў асноўным як выканаўца песень на розных мовах свету, у першую чаргу на польскай і рускай.

Біяграфія

Нарадзілася ва Ургенчы (Узбекская ССР). Этнічная немка. Маці — Ірма (русіфікаванае Ірма Давыдаўна, 15.11.1909—30.01.2007), у дзявоцтве Мартэнс. Бацька Ойген Хёрман (ням.: Eugen Hörmann, імя русіфікавана як Яўген Фрыдрыхавіч Герман, 1909—1938) — бухгалтар нямецкага паходжання. У 1937 годзе бацька Ганны быў арыштаваны па абвінавачванні ў шпіянажы і асуджаны на 10 гадоў без права перапіскі, а ў 1938 годзе расстраляны ў Ташкенце. Бабуля — Ганна Фрызен Мартэнс (18.01.1886—17.09.1971).

Другі раз маці Ганны выйшла замуж ў 1942 годзе за Германа Бернэра, афіцэра Войска Польскага. Ён ваяваў у 1-й пяхотнай дывізіі імя Касцюшкі. Шлюб з палякам дазволіў Ірме з сям’ёй з’ехаць у 1946 годзе ў Польшчу. Сям’я пасялілася ў Новай Рудзе, а ў 1949 годзе пераехала ва Вроцлаў. Па заканчэнні пачатковай школы ў Новай Рудзе і Вроцлаўскага агульнаадукацыйнага ліцэя Ганна паступіла ва Вроцлаўскі ўніверсітэт на факультэт геалогіі. Удзел у студэнцкай мастацкай самадзейнасці ў далейшым дазволіў ёй стаць спявачкай. Дэбютавала ў 1960 годзе ў студэнцкім тэатры «Каламбур». Атрымаўшы стыпендыю ад італьянскага ўрада, пачынаючая спявачка на некалькі месяцаў з’ехала ў Рым.

Акцёр-рэжысёр з Жэшава Юльян Кшыўка запрасіў Ганну ў сваю трупу, і дзякуючы яму яна змагла прыняць удзел у III Міжнародным фестывалі песні ў Сопаце.

Першае прызнанне песні Ганны атрымалі на ІІІ Міжнародным фестывалі песні ў Сопаце (1963). Яна падзяліла ІІ прэмію (у катэгорыі польскіх выканаўцаў) за песню «Так мне з гэтым дрэнна» (польск.: Tak mi z tym źle) Генрыха Клейне і Браніслава Брока, а таксама на Усепольскім фестывалі эстрадных калектываў у Ольштыне — за італьянскую песню «Ave Maria». Сапраўдную вядомасць Ганне Герман прынесла ў 1964 годзе песня «Танцуючыя Эўрыдыкі» (польск.: Tańczące Eurydyki) Катажыны Гертнер і Евы Жэменіцкай: другая прэмія ў катэгорыі акцёрска-літаратурнай песні на II Фестывалі польскай песні ў Аполе (24—28 мая), першае месца (у мясцовым адборачным туры) і трэцяе — у Міжнародным туры на фестывалі ў Сопаце. На III Фестывалі польскай песні ў Аполе — першая прэмія ў катэгорыі артыстычнай песні за песню «Заквітнею ружай» (польск.: Zakwitnę różą) Катажыны Гертнер і Ежы Мілера.

27 жніўня 1967 года, знаходзячыся ў Італіі на гастролях, паміж горадам Фарлі і Міланам трапіла ў цяжкую аўтамабільную катастрофу. На высокай хуткасці аўтамабіль імпрэсарыа спявачкі ўрэзаўся ў бетонную агароджу. Ганну выкінула з аўтамабіля праз лабавое шкло, яна атрымала шматлікія пераломы, траўмы ўнутраных органаў. Інжынер Збігнеў Тухольскі, з якім Ганна пазнаёмілася ў 1960 годзе ва Вроцлаве, апекаваў спявачку пасля катастрофы.

Вярнулася на эстраду ў 1970 годзе: «Залаты дыск» за доўгаграючую пласцінку «Чалавечы лёс» (польск.: Człowieczy los).

23 сакавіка 1972 года выйшла замуж за Збігнева Тухольскага, з якім дагуэтуль пражыла 12 гадоў у грамадзянскім шлюбе. 27 лістапада 1975 года нарадзіўся сын Збігнеў. Памерла ад саркомы ў ноч на 26 жніўня 1982 года ў ваенным шпіталі ў Варшаве — роўна праз 15 год пасля катастрофы ў Італіі.

Памяць

У 2012 годзе выйшаў дзесяцісерыйны мастацкі фільм пра жыццё спявачкі «Ганна Герман. Таямніца белага анёла».

Зноскі

  1. (unspecified title) Праверана 8 мая 2021.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (21):
Катэгорыя·Выпускнікі Уроцлаўскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Памерлі ў Варшаве
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Пахаваныя на кальвінісцкіх могілках Варшавы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без подпісу
Катэгорыя·Нарадзіліся 14 лютага
Катэгорыя·Народныя артысты РСФСР
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Ургенчы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1936 годзе
Катэгорыя·Сапрана
Катэгорыя·Узнагароджаныя Залатым Крыжам Заслугі
Катэгорыя·Пахаваныя ў Варшаве
Катэгорыя·Памерлі 25 жніўня
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Адраджэння Польшчы
Катэгорыя·Музыканты паводле алфавіта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Спевакі і спявачкі паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі ў 1982 годзе
Катэгорыя·Спевакі і спявачкі Польшчы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных