wd wp Пошук:

Гандлава

Таблічка з імем уласніка дома

Га́ндлава (славацк.: Handlová) — горад у раёне Пр’евідза Трэнчынскага края Славакіі.

Геаграфія

Гандлава знаходзіцца ў цэнтральнай Славакіі, у паўднёва-ўсходняй частцы Горнанітранскай катлавіны, акружаная горнымі масівамі Втачнік, Ж’яр і Крэмніцкія горы.

Праз горада працякае рака Гандлаўка з прытокамі Млынскі паток, Пстругарскі паток і Рачы паток, упадаючы ў Нітру

Гісторыя

Гандлава паўстала па загаду караля Людовіка I ад 8 сакавіка 1376, якім той дазволіў асадніку Генрыху Крыкеру закласці на месцы пад назвай Красны Лес (Seperdeo Vita) пастаянную калонію. Разам з Крыкерам з Крэмніцы прыйшло яшчэ 200 нямецкіх сем’яў. Паселішча атрымала назву паводле свайго заснавальніка, і па-нямецку дагэтуль завецца Крыкергаў (ням.: Krickerhau альбо Krikerhau).

Заснаванне Гандлавы — тыповы прыклад солтыскай каланізацыі вобласці Верхняй Нітры, дзе пражывала нямецкамоўнае насельніцтва, якое пазней атрымала назву карпацкія немцы.

У 1839 годзе вёска атрымала ад імператара Фердынанда I гарадскія правы і дазвол на чатыры кірмашы штогод. Першыя згадкі пра выяўленне ў рэгіёне вугля паходзяць з 1784 года, яго здабыча актыўна распачалася перад Першай сусветнай вайной[1].

У пачатку XX стагоддзя Гандлава было пераважна нямецкім горадам. У 1945 годзе пасля прыняцця Дэкрэтаў Бенеша нямецкае насельніцтва было выселена, і яно знайшло свой новы дом у нямецкім горадзе Фёрдэ, цяперашнім пабраціме Гандлавай. Сюды перасяліліся славакі з Венгрыі.

11 снежня 1960 на паўднёва-ўсходняй ускраіне горада з’явіўся вялізарны апоўзень, які да 30 мая 1961 знішчыў 150 дамоў, пашкодзіў 2 км дарог, вадаправод і лінію электраперадач[2].

Насельніцтва

Паводле перапісу 2001 года склад насельніцтва наступны:

Паводле веравызнання:

Турыстычная інфармацыя

Культура

У горадзе захавалася традыцыя шахцёрскіх кірмашоў.

Спорт

Вядомыя ўраджэнцы і жыхары

Зноскі

  1. http://www.mineraly.sk (Online) prístup 11.12.2008
  2. Nemčok, A., 1982: Zosuvy v slovenských Karpatoch. Bratislava, Veda, 306 s.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Гарады Славакіі
Катэгорыя·Артыкулы з дубліраванымі параметрамі шаблонаў
Катэгорыя·Населеныя пункты, заснаваныя ў 1376 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Шахцёрскія гарады
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта