wd wp Пошук:

Галіна Іосіфаўна Марцінкевіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Марцінкевіч. Галіна Іосіфаўна Марцінкевіч (руск.: Галина Иосифовна Марцинкевич, нар. 9 кастрычніка 1935, Чэрвень, БССР) — савецкі і беларускі вучоны-географ, доктар геаграфічных навук, прафесар кафедры геаэкалогіі геаграфічнага факультэта БДУ.

Біяграфія

Галіна Іосіфаўна нарадзілася 9 кастрычніка 1935 года ў горадзе Чэрвень Мінскай вобласці. У 1945 г. з сям’ёй пераехала ў г. Брэст, дзе ў 1953 г. скончыла сярэднюю школу з залатым медалем.

З 1953 па 1958 гады — студэнтка геаграфічнага факультэта БДУ. Завяршыўшы вучобу, атрымала дыплом з адзнакай і рэкамендацыю для паступлення ў аспірантуру.

З 1958 па 1960 гг. — тэхнік-глебазнаўца і інжынер-глебазнаўца Інстытута глебазнаўства Акадэміі сельскагаспадарчых Навук БССР.

З 1960 па 1963 гг. — аспірантка кафедры фізічнай геаграфіі (пазней кафедра фізічнай геаграфіі СССР) БДУ.

З 1963 года — праца ў БДУ у якасці асістэнта, старэйшага выкладчыка, дацэнта, прафесара. У 1966 г. абараніла кандыдацкую дысертацыю, у 1970 г. атрымала вучонае званне дацэнта, у 1992 г. абараніла доктарскую дысертацыю, у 1994 г. атрымала вучонае званне прафесара.

З 1995 года па цяперашні час — член савета па абароне дысертацый пры БДУ, з 2001 па 2011 г. — член савета па абароне дысертацый пры БНТУ.

Галіна Іосіфаўна ўдзельнічае ў выкананні адукацыйных праектаў па міжнароднай праграме Tempus.

Спіс яе публікацый налічвае 370 найменняў, у тым ліку 10 манаграфій, 8 падручнікаў і вучэбных дапаможнікаў, каля 55 ландшафтных карт рознага маштабу, уключаючы ландшафтныя карты Беларусі для сярэдняй школы, 185 навуковых артыкулаў, шэраг тэзісаў дакладаў на міжнародных і рэспубліканскіх канферэнцыях.

Пералік чытальных курсаў

Узнагароды

Асноўныя працы

  1. Марцинкевич Г. И. Ландшафтоведение Беларуси. Основные достижения и направления развития // Фокус, 2007. № 2. — С.12-19.
  2. Martsinkevich Galina I. Classification of landscape diversity as a sourse of the qualitative and quantitative information/ The problems of landscape ecology. Vol. XX. Warszava, 2008. P.35 −43.
  3. Martsinkevich G., Pirozhnik I. Phisical — geographical subdivision of Belarus in decimal system / Znaczenie badan krajobrazovych dla zrownowazonego rozwoju. Warszawa. 2007. S. 361—369
  4. Марцинкевич, Г. И. Антропогенная трансформация ландшафтов проблемных регионов Беларуси /Г. И. Марцинкевич, И. И. Счастная, Н. В. Гагина, В. А. Бакарасов, И. П. Усова //Природопользование. Вып. 18. 2010. — С. 55-63.
  5. Марцинкевич, Г. И. Функциональная типология и структура трансформированных ландшафтов Белорусского Полесья /Г. И. Марцинкевич, И. И. Счастная, И. П. Усова //Земля Беларуси, 2010. № 3. — С.24-27; № 4. — С. 43-48.
  6. Марцинкевич Г. И., Счастная И. И. Современные ландшафты Белорусского Полесья: районирование, направления оптимизации // Вестник Белорусского государственного университета. Сер. 2, Химия. Биология. География. — 2011. — № 3. — С. 101—105.
  7. Марцинкевич, Г. И. Ландшафтно-экологические исследования Полесья как основа ландшафтного планирования /Г. И. Марцинкевич, И. И. Счастная // Почвенно-земельные ресурсы: оценка, устойчивое использование, геоинформационное обеспечение. Материалы Международной научно-практической конференции. Минск. 6-8 июня 2012 г. Минск: БГУ, 2012. С. 294—296.
  8. Galina Martsinkevich. Methodological approaches and results of complex and applied subdivision the territory of Belarus //The Problems of Landscape Ecology. Vol. XXX. Four dimensions of the landscape. Warsaw: Faculty of Geography and Regional Studies of the University of Warsaw, 2011. — P. 87-95.
  9. Марцинкевич, Г. И. Классификация и закономерности распространения современных ландшафтов Белорусского Полесья //Г. И. Марцинкевич, И. И. Счастная, А. А. Звозников. Материалы Международной научной конференции «Проблемы природопользования: итоги и перспективы». Минск, 21-23 ноября 2012. — С. 170—173.
  10. Марцинкевич Г. И., Счастная И. И., Чертко Н. К., Карпиченко А. А.  Звозников А.А  Оценка эколого-ландшафтных и техногенных ситуаций Белорусского Полесья /Вестник БГУ. Сер.2. 2014. № 3. С. 86-91.
  11. Galina Martsinkevich, Aleksandr Vitchenko, Iryna Usava (2015). Landscape Science and Geoecology Education at the Universities in Belarus: History, Current Status and Future Development / 15th International Multidisciplinary Scientific Geoconference SGEM. Ecology, Economics, Education and Lagislation. Conference Proceedings. Volume III. Environmental Economics, Education and Accreditation in Geosciences. 18-24 June, 2015. Albena, Bulgaria. PP. 951—958. DOI: 10.5593/sgem2015B53.
  12. Марцинкевич Г. И., Счастная И. И. Проблемы типологии городских поселений, классификации и оценки урболандшафтов /  Вестн. БГУ. Сер. 2, 2016. № 3. С. 133—137.

Зноскі

  1. https://www.bsu.by/ru/main.aspx?guid=13061

Спасылкі

  1. Учёные Беларуси. Марцинкевич, Галина Иосифовна (доктор географических наук)
  2. Персанальная старонка на афіцыйным сайце БДУ.
Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Чэрвені
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Супрацоўнікі Інстытута глебазнаўства і аграхіміі НАНБ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Географы Беларусі
Катэгорыя·Дактары геаграфічных навук
Катэгорыя·Эколагі Беларусі
Катэгорыя·Выпускнікі геаграфічнага факультэта БДУ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1935 годзе
Катэгорыя·Выкладчыкі геаграфічнага факультэта БДУ
Катэгорыя·Нарадзіліся 9 кастрычніка
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў