wd wp Пошук:

Вішнеўскае

Ві́шнеўскае[1] — возера ў Беларусі, у Вілейскім раёне Мінскай вобласці на мяжы з Мядзельскім раёнам Мінскай вобласці і Смаргонскім раёнам Гродзенскай вобласці. Знаходзіцца за 32 км на паўночны захад ад Вілейкі, каля вёскі Вішнева. Належыць да групы Свірскіх азёр.

Возера знаходзіцца ў басейне ракі Страча. Плошча возера Вішнеўскае складае 9,97 км². Найбольшая глыбіня возера — 6,3 м. Даўжыня возера — 4,38 км, найбольшая шырыня — 3,52 км. Даўжыня берагавой лініі — 13,6 км. Аб’ём вады ў возеры складае 19,79 млн м³, плошча вадазбору — 56,2 км². Салёнасць вады — 0,245[1] г/л.

Схілы катлавіны возера маюць вышыню 2—3 м, знаходзяцца пад хваёвым лесам. Берагі нізкія, часта забалочаныя і затарфаваныя, знаходзяцца пад хмызняком. На поўдні і захадзе берагі высокія. Пойма мае шырыню 5—50 м, забалочаная і знаходзіцца пад хмызняком. Дно вадаёма плоскае, да глыбіні 1,5 м высланае пяском і глеем, на большых глыбінях — сапрапелем.

Паласа прыбярэжнай расліннасці складае 100—800 м, расліннасць пашыраная да глыбіні 2 м. Возера эўтрофнае, слабапраточнае. Упадаюць 5[1] ручаёў. На поўначы з возера выцякае рака Смолка, якая злучае Вішнеўскае з возерам Свір.

Вакол возера існуюць легенды і паданні. Адно з іх[2] запісаў вілейскі краязнаўца Ігар Кіцікаў.

Зноскі

  1. 1 2 3 Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ ім. Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз.
  2. «Шэсць пудоў золата на беразе Вішнеўскага возера»(недаступная спасылка) «Рэгіянальная газета»

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Азёры Вілейскага раёна
Катэгорыя·Басейн Страчы
Катэгорыя·Азёры паводле алфавіта
Катэгорыя·Азёры Мядзельскага раёна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без назвы артыкула
Катэгорыя·Свірскія азёры
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных