wd wp Пошук:

Вішкі

Ві́шкі[1] (лат.: Višķi, латг.: Vyški, традыцыйная беларуская назва — Вышкі) — пасёлак у Даўгаўпілскага края Латвіі. Цэнтр воласці. Насельніцтва на 2020 год — 187 чалавек. Знаходзяцца за 228 км ад Рыгі, на рацэ Дубне і Вышкаўскіх азёрах. Чыгуначная станцыя на лініі Рэзэкнэ — Даўгаўпілс. Аўтамабільная дарога на Ніцгале.

Гісторыя

Паміж Вялікім Княствам Літоўскім і Каралеўствам Польскім

Упершыню Вышкі ўпамінаюцца ў XVI ст. У 1561 або 1562 годзе яны перайшлі ў валоданне Моглаў. У 1621 годзе тут збудавалі першы драўляны касцёл.

Пад уладай Расійскай імперыі

У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай у 1772 годзе Вышкі апынуліся ў складзе Расійскай імперыі, у Дзвінскім павеце Віцебскай губерні[2]. У другой палове XIX ст. існавалі аднайменнае мястэчка і 2 вёскі.

У часы Першай сусветнай вайны ў 1918 годзе Вышкі занялі войскі Германскай імперыі.

Найноўшы час

1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай I з’езду КП(б) Беларусі Вышкі ўвайшлі ў склад Беларускай ССР[3]. У 1920 годзе бальшавікі перадалі мястэчка Латвіі. У 1926 годзе тут пачала працаваць эканамічная школа.

Насельніцтва

Славутасці

Страчаная спадчына

Зноскі

  1. Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 176-2009 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Латвійскай Рэспублікі на беларускую мову»
  2. Krzywicki J. Wyszki // Słownik geograficzny… T. XIV. — Warszawa, 1895. S. 147.
  3. Вялікі гістарычны атлас Беларусі : у 3 т. / Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь, Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Белкартаграфія»; рэдкалегія: В. Л. Насевіч (галоўны рэдактар) [і інш.]. — Т. 4 / [рэд. В.Л. Насевіч]. — Мінск: Белкартаграфія, 2018. — 270 с., іл. — ISBN 978-985-508-476-2. С. 20.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Населеныя пункты Латвіі
Катэгорыя·Артыкулы пра населеныя пункты без катэгорыі на Вікісховішчы
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Даўгаўпілскі край