wd wp Пошук:

Вішаград

Гл. таксама Вішэград, Вышаград, Вышгарад Вішаград (сербск.: Višegrad, Вишеград) — горад ва ўсходняй частцы Рэспублікі Сербскай, Боснія і Герцагавіна. Цэнтр аднайменнай абшчыны. Горад стаіць на Дрыне, на шляху з Гораждэ і Усціпрачы ў сербскі горад Ужыцы. Непадалёк ад горада знаходзіцца гара Варда.

Пасля вайны паводле Дэйтанскіх пагадненняў Вішаград увайшоў у склад Рэспублікі Сербскай. Цяпер гэта месца прыцягвае шмат турыстаў. У горадзе базуецца футбольны клуб «Дрына Вішаград».

Колькасць насельніцтва горада паводле перапісу 2013 года склала 5 869 чалавек, абшчыны — 11 774 чалавек[1] (у 1991 годзе — 21 199 чалавек).

Геаграфія

Краявід горада з гары Град

Вішаград знаходзіцца на рацэ Дрыне, часткі геаграфічнай вобласці Падрынне. Таксама з’яўляецца часткай гістарычнай вобласці Стары Влах; ваколіцы горада гістарычна называліся «Вішаградскi Стары Влах»,[2][3] этнаграфічнага рэгіёна[4], у якім насельніцтва было бліжэй да Ужыцаў (на сербскім баку ракі Дрына), чым да навакольных паселішчаў.

Гісторыя

Сярэднявечча

У Сярэднявеччы, уся вобласць, дзе цяпер знаходзіцца Вішаград, стала часткай Сербскага царства , у часы Стэфана Немані. У сярэдзіне XIV стагоддзя ён быў пад уладай сербскага жупана Ніколы Алтамонавіча. Тады гэтыя землі былі занятыя баснійскім каралём Твртко I і ўвайшлі ў баснійская каралеўства. У часы кіравання сербскага імператара Стэфана Душана (1331—1355) гэтую вобласць займаў жупан Прыбіл. Прыбіл нібыта заснаваў манастыр Добрун паміж 1340 і 1343 гадамі. Сыны Прыбіла працягвалі развіваць манастырскі комплекс, распісалі знешні прытвор і скарбніцу ў 1383 годзе. Згодна з турэцкімі крыніцамі, у 1454 годзе горад быў заваяваны Асманскай імперыяй на чале з Асман-пашой. Вішаград заставаўся пад уладай Асманскай імперыі да Берлінскага кангрэса 1878 года, калі Аўстра-Венгрыя атрымала пад свой кантроль Боснію і Герцагавіну.

Асманскі перыяд

Мост Мехмеда-пашы Сакаловіча пабудаваны ў 15711577 гадах па загадзе вялікага візіра Асманскай імперыі Мехмеда-пашы Сакаловіча (баснійскага серба паводле паходжання) у пачатку шляху, які злучаў Боснію са Стамбулам (вядомага як Цараградская джада або Шлях да імператарскага горада). Аўтар праекта — выдатны асманскі архітэктар Сінан.

У 1875 годзе, сербы з раёна паміж Вішаградам і Нові-Пазарам паўсталі і стварылі апалчэнне, якое ў 1876 годзе ваявала на Ібары[5].

Славутасці

Мост цераз Дрыну.

Галерэя

Зноскі

  1. 1 2 Попис становништва, домаћинстава и станова у Босни и Херцеговини 2013 на територији Републике Српске — Прелиминарни резултати, Републички завод за статистику, Бања Лука, 2013. Архівавана 24 студзеня 2014.
  2. Biblioteka Nasi Krajevi. 4. 1963. pp. 16-22. http://books.google.com/books?id=yIA6AQAAIAAJ.
  3. Petar Vlahović (2004). Serbia: the country, people, life, customs. Ethnographic Museum. p. 31. ISBN 978-86-7891-031-9. http://books.google.com/books?id=Dx4qAQAAMAAJ.
  4. Etnološki pregled: Revue d’ethnologie. 12-14. 1974. p. 83. http://books.google.com/books?id=g4snAQAAIAAJ.
  5. Gale Stokes (1990). Politics as development: the emergence of political parties in nineteenth century Serbia. Duke University Press. p. 335. http://books.google.com/books?id=pokNAQAAMAAJ.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вішаград
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Гарады Рэспублікі Сербскай
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з вікі-разметкай у малюнку карткі