wd wp Пошук:

Вітаўт Казіміравіч Путна

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з імем Вітаўт. Вітаўт Казіміравіч Пу́тна (літ.: Vytautas Putna, 31 сакавіка (12 красавіка) 1893, вёска Мацканцы, Віленская губерня — 11 чэрвеня 1937, Масква, СССР) — савецкі ваенны дзеяч; камкор (1935). Расстраляны ў часе рэпрэсій у РСЧА (1937).

Біяграфія

Сын селяніна-літоўца. У 1915 прызваны ў войска. Удзельнік Першай сусветнай вайны. У 1917 годзе скончыў школу прапаршчыкаў, камандаваў батальёнам. У лютым 1917 уступіў у РСДРП, бальшавік.

У красавіку 1918 годзе ўступіў у Чырвоную Армію. З траўня 1918 года — ваенкам Віцебскага ваеннага камісарыята, з верасня 1918 па травень 1919 камісар 1-й Смаленскай (пазней 26-я стралковая) дывізіі, з траўня 1919 года — камандзір 228-га Карэльскага палка, з ліпеня — камандзір 2-й брыгады гэтай дывізіі, са снежня 1919 годзе — начальнік 27-й стралковай дывізіі, якая дзейнічала на Усходнім фронце супраць калчакаўцаў.

Удзельнік задушэння Кранштацкага паўстання (1921) і падаўлення сялянскіх паўстанняў на Ніжняй Волзе.

У 1923 годзе прымыкаў да трацкісцкай апазіцыі, ад якой пасля адышоў. Вучыўся на Ваенна-акадэмічных курсах вышэйшай камскладу (1923). З 1923 года начальнік і камісар 2-й Маскоўскай пяхотнай школы, працаваў у цэнтральным апараце РСЧА, камандзір корпуса.

У Кітаі з 1923 года. Першы кіраўнік Калганскай групы ваенных саветнікаў.

У 1927—1931 гадах — ваенны аташэ ў Японіі, Фінляндыі, Германіі.

З 1934 года — ваенны аташэ ў Вялікабрытаніі.

У 1936 адкліканы ў СССР і 20 жніўня 1936 годзе арыштаваны (Справа Тухачэўскага). На следстве да яго ўжываліся катаванні. Прызнаў сябе вінаватым ва ўдзеле ў антысавецкай, трацкісцкай, ваенна-фашысцкай змове. Разам з Міхаілам Тухачэўскім, Іонам Якірам, Іеранімам Убарэвічам, спецыяльнай прысутнасцю Вярхоўнага суда СССР 11 чэрвеня 1937 года прысуджаны да смяротнага пакарання. У ноч на 12 чэрвеня расстраляны ў склепе Ваеннай калегіі Вярхоўнага Суда СССР. Рэабілітаваны 15 студзеня 1957 года.

Аўтар прац па гісторыі грамадзянскай вайны. Узнагароджаны трыма ордэнамі Чырвонага Сцяга, ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга БССР (1932)[1].

Зноскі

  1. Аб узнагародзе да 15-годзьдзя Кастрычніцкай рэвалюцыі ўдзельнікаў барацьбы за вызваленьне БССР ад белапалякаў і лепшых удзельнікаў сацыялістычнага будаўніцтва // Зьвязда : газэта. — Менск: 10 лістапада 1932. — № 251 (4503).

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Памерлі 11 чэрвеня
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Расстраляныя ў СССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі ў Маскве
Катэгорыя·Памерлі 12 чэрвеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Пахаваныя на Данскіх могілках
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Малетайскім раёне
Катэгорыя·Памерлі ў 1937 годзе
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга БССР
Катэгорыя·Нарадзіліся 12 красавіка
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Ваенныя СССР
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1893 годзе