wd wp Пошук:

Вінчэнца Мантэла

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Вінчэ́нца Мантэ́ла (італ.: Vincenzo Montella; нар. 18 чэрвеня 1974, Памільяна-д’Арка, Кампанія) — італьянскі прафесійны футбаліст, нападнік. Выступаў за «Рому» да 2009 года. З 1999 па 2005 год правёў 20 матчаў за зборную Італіі, забіў у іх 3 галы. Удзельнік чэмпіянату Еўропы 2000 года (2-е месца) і чэмпіянату свету 2002 года. Пасля завяршэння гульнявой кар’еры стаў трэнерам, у цяперашні час працуе галоўным трэнерам турэцкага клуба «Адана Дэмірспор».

Клубная кар’ера

Мантэла пачынаў сваю кар’еру ў клубе Серыі C «Эмпалі» ў 1990 годзе, а ў 1995 годзе перайшоў у клуб Серыі B «Джэноа», за які ўжо ў першым (і адзіным) сезоне забіў 21 гол. Пасля гэтага Мантэллу набыла «Сампдорыя», якая выступала ў Серыі A. У гэтай камандзе Вінчэнца шмат забіваў і два гады запар (1997 і 1998) быў адным з лепшых бамбардзіраў чэмпіянату. Яго добрая гульня прывяла да запрашэння ў «Рому», пасля вылету «Сампдорыі» з Серыі A. За яго былі заплочаныя вялікія грошы (25 млн еўра), але ў першым жа сезоне Вінчэнца стаў іх апраўдваць, забіўшы 18 галоў і зрабіўшы дубль у вароты «Лацыа», галоўнага саперніка «Ромы» ў чэмпіянатах Італіі. Разам з Франчэска Тоці і Марка Дэльвекіа Мантэла склаў атакавалае трыё рымскага клубу, якое ўяўляла сабой адну з найлепшых атак у Серыі A. У сезоне 2000/01 Мантэла 13 галамі дапамог камандзе выйграць чэмпіянат, а ў сакавіку 2002 года ён прывёў у захапленне заўзятараў клуба, забіўшы чатыры мячы ў вароты «Лацыа», у выніку чаго «Рома» перамагла 5:1.

У сезоне 2003/04 Мантэла гуляў вельмі мала з-за траўмаў. Але ў наступным сезоне ён прадэманстраваў выдатную форму і забіў за «Рому» у чэмпіянаце 21 гол. Сезон 2005/06 ізноў не атрымаўся з-за траўмаў, Вінчэнца перанёс дзве аперацыі на спіне і плячы, згуляўшы ўсяго 13 матчаў у чэмпіянаце.

4 студзеня 2007 года Мантэла адправіўся ў арэнду ў лонданскі «Фулхэм», дзе стаў асноўным нападнікам. У дэбютным хатнім матчы Кубка Англіі супраць «Лестэр Сіці» ён забіў два галы, а неўзабаве забіў і «Сток Сіці» ў наступным раўндзе гэтага турніру. 13 студзеня Мантэла згуляў свой першы матч у чэмпіянаце Англіі супраць «Вест Хэма», а 20 студзеня забіў свой першы гол у англійскім чэмпіянаце, рэалізаваўшы пенальці ў матчы з «Тотэнхэмам». Італьянец стаў вельмі папулярны сярод заўзятараў «Фулхэма» пасля чатырох галоў у трох матчах запар. 8 мая, за тыдзень да канца тэрміна арэнды, Мантэла вярнуўся ў «Рому».

На сезон 2007/08 Мантэла адправіўся ў свой першы клуб «Сампдорыю» ізноў на правах арэнды. У сезоне 2008/09 ізноў вярнуўся ў склад «Ромы», але цягам на поле амаль не выходзіў.

2 ліпеня 2009 года Мантэла аб’явіў пра завяршэнне сваёй кар’еры прафесійнага гульца[3].

Міжнародная кар’ера

Мантэла згуляў свой першы матч за зборную Італіі 5 чэрвеня 1999 года супраць Уэльса. Таксама ён прымаў удзел у чэмпіянаце Еўропы 2000 года (у фінале выйшаў на замену) і чэмпіянаце свету 2002 года. З 2005 года Мантэла не атрымліваў запрашэнняў у нацыянальную каманду і, такім чынам, прапусціў чэмпіянат свету ў Германіі і чэмпіянат Еўропы ў Аўстрыі і Швейцарыі.

Трэнерская кар’ера

У 2009 годзе пачаў працаваць трэнерам у «Роме». У 2011 годзе быў часовым галоўным трэнерам рымскага клуба. Пазней узначальваў шэраг італьянскіх клубаў — «Катанію», «Фіярэнціну», «Сампдорыю», з 2016 года быў галоўным трэнерам «Мілана», адкуль быў звольнены ў лістападзе 2017 года.

У снежні 2017 года быў прызначаны галоўным трэнерам «Севільі»[4]. Разам з андалузскім клубам выйшаў у чвэрцьфінал Лігі чэмпіёнаў і фінал Кубка Іспаніі, аднак у Ла Лізе справы каманды ішлі не лепшым чынам. У красавіку 2018 года, калі серыя клуба без перамог дасягнула 9 матчаў, Мантэла быў звольнены[5].

У красавіку 2019 года другі раз узначаліў «Фіярэнціну»[6]. У снежні таго ж года, пасля паражэння ад «Ромы» (1:4) быў звольнены з пасады галоўнага трэнера[7].

У верасні 2021 года стаў галоўным трэнерам турэцкага клуба «Адана Дэмірспор»[8].

Зноскі

  1. Vincenzo Montella // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. VINCENZO MONTELLA // Base de Datos del Futbol Argentino
  3. Grazie Vincenzo (італ.)
  4. Монтелла назначен главным тренером «Севильи» (руск.)
  5. «Севилья» уволила Монтеллу с поста главного тренера (руск.)
  6. Монтелла возглавил «Фиорентину» (руск.)
  7. Монтелла уволен из «Фиорентины». Команда на 14-м месте (руск.)
  8. Винченцо Монтелла возглавил клуб, в котором выступает Марио Балотелли (руск.)

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (26):
Катэгорыя·Нарадзіліся 18 чэрвеня
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Футбольныя трэнеры Італіі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў правінцыі Неапаль
Катэгорыя·Трэнеры ФК Мілан
Катэгорыя·Футбалісты Італіі
Катэгорыя·Ігракі зборнай Італіі па футболе
Катэгорыя·Футбольныя трэнеры паводле алфавіта
Катэгорыя·Трэнеры ФК Севілья
Катэгорыя·Ігракі ФК Джэноа
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Трэнеры ФК Рома
Катэгорыя·Ігракі ФК Рома
Катэгорыя·Трэнеры ФК Катанія
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Трэнеры ФК Сампдорыя
Катэгорыя·Ігракі ФК Эмпалі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1974 годзе
Катэгорыя·Трэнеры ФК Фіярэнціна
Катэгорыя·Ігракі ФК Сампдорыя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «За заслугі перад Італьянскай Рэспублікай»
Катэгорыя·Ігракі ФК Фулхэм
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Трэнеры ФК Адана Дэмірспор