wd wp Пошук:

Вінцэнт Смакоўскі

Вінцэнты Смако́ўскі (Вікенцій Смакоўскі, Вінцас Смакаўскас, польск.: Wincenty Smokowski, літ.: Vincas Smakauskas; 19 лютага 1797, Вільня — 13 лютага 1876, Крыкяны, цяпер Крыконіс Ігналінскага раёна) — польскі мастак, жывапісец і графік, які працаваў у Літве, ганаровы вольны супольнік Імператарскай Акадэміі мастацтваў; жывапісу ўласцівыя рысы акадэмізму і класіцызму з элементамі рамантызму, больш выразнага ў яго графічных працах.

Біяграфія

«Стэфан Баторый засноўвае Віленскую акадэмію»
«Алегорыя паражэння Лістападаўскага паўстання»

З 1817 да 1822 года вывучаў жывапіс і скульптуру ў імператарскім Віленскім універсітэце. У 18231829 гадах працягнуў навучанне ў імператарскай Акадэміі мастацтваў у Санкт-Пецярбургу. У 1823 годзе за рысункі з натуры, намаляваныя на іспыце, атрымаў сярэбраны медаль другой вартасці. У 1824 годзе быў ганараваны сярэбраным медалём другой вартасці, у 1825 годзе — першай вартасці. У 1827 годзе Савет Акадэміі мастацтваў прыняў на конкурс для атрымання залатога медалю прадстаўленую Смакоўскім працу «Смерць Эпамінонда падчас перамогі, здабытай ім над лакедэманянамі», ганараваную меншым залатым медалём.

Запрошаны ў 1829 годзе ў памочнікі прафесару Яну Рустэму[1], у 18291832 гадах выкладаў выяўленчае мастацтва ў Віленскім універсітэце.

У 1836 годзе скончыў Віленскую медыка-хірургічную акадэмію, атрымаў спецыяльнасць урача і працаваў у наваколлях Свянцян, у 18411856 гадах — гарадскім урачом у Варшаве. Пасля 1858 года жыў у вёсцы Крыкяны Свенцянскага павета (цяпер Крыконіс Ігналінскага раёна).

Творчасць

Замалёўкі фрэсак з Троцкага замка

Пісаў карціны на гістарычную тэматыку («Смерць Эпамінонда падчас перамогі, здабытай ім над лакедэманянамі», 1827; «Марыус у развалінах Карфагена», «Барацьба турак з чаркесамі», «Стэфан Баторый засноўвае Віленскую акадэмію»), бытавога жанру («Сляпы жабрак з хлопчыкам», «Салдат на кані»), партрэты («Ягайла і Ядвіга», партрэт Ю. І. Крашэўскага, аўтапартрэты) і пейзажы. Аўтар ілюстрацый да кніг (тры літаграфіі да паэмы «Конрад Валенрод» Адама Міцкевіча, 1823, па іншых звестках 1828; 50 ксілаграфій да паэмы «Anafielas» Крашэўскага, 1846) і малюнкаў па матывах эпічнай паэмы Міцкевіча «Пан Тадэвуш» (1860). Творы захоўваюцца ў Літоўскім мастацкім музеі(руск.) бел., Нацыянальным музеі ў Варшаве і ў іншых зборах.

Напісаў даследаванні пра фрэскі Троцкага замка (1822), кансервацыяй якіх Смакоўскі займаўся, а таксама працы пра Яна Рустэма, Валенція Ваньковіча, Аляксандра Арлоўскага(руск.) бел..

Зноскі

  1. Tapybos katedros istorija(літ.) . Vilniaus dailės akademija. Архівавана з першакрыніцы 7 ліпеня 2012. Праверана 17 снежня 2010.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Вільнюсе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі 13 лютага
Катэгорыя·Памерлі ў 1876 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі Імператарскай Акадэміі мастацтваў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Ганаровыя вольныя супольнікі Імператарскай Акадэміі Майстэрстваў
Катэгорыя·Нарадзіліся 19 лютага
Катэгорыя·Памерлі ў Ігналінскім раёне
Катэгорыя·Выпускнікі Віленскай медыка-хірургічнай акадэміі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Мастакі Літвы
Катэгорыя·Слуцкая гімназія
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1797 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі Віленскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта