wd wp Пошук:

Вільгельм Карл фон Урах

Вільге́льм II фон У́рах (ням.: Wilhelm Karl Florestan Gero Crescentius von Urah, літ.: Vilhelmas Urahas, літ.: Mindauhas II; 30 сакавіка 1864, Манака — 24 сакавіка 1928, Рапала, Італія) — нямецкі прынц з роду фон Урах, абвешчаны каралём Літоўскага каралеўства пад імём Міндаўгаса ці Міндоўга ІІ.

Раннія гады

Прынц Вільгельм Карл Фларэстан фон Урах, граф фон Вюртэмберг быў старэйшым сынам першага герцага Урахскага Вільгельма I (прадстаўніка марганатычнай галіны Вюртэмбергскага герцагскага (пазней — каралеўскага) дома) і яго другой жонкі, Фларэсціны з Манака.

Вільгельм Карл нарадзіўся ў Манака. У 4 гады атрымаў у спадчыну ад бацькі герцагства Урах. З дзяцінства быў адным са спадчыннікаў трона Манака. У 1913 годзебыў адным са спадкаемцаў на трон Албаніі, але яго абышоў іншы прынц — Вільгельм Від. Германскі ўрад таксама рыхтавала яго на трон Латарынгіі.

Згодна з сямейнай традыцыяй Вільгельм Карл паступіў на службу ў вюртэмбергскую армію ўжо ў 1890-ыя гады і ўжо падчас Першай сусветнай вайны камандаваў 26-й германскай дывізіяй. з лістапада 1914 года ўдзельнічаў у германскім наступленні на Францыю і, потым, Бельгію. У студзені тагож года ўдзельнічаў у баях у Польшчы. У лістападзе 1915 года ўдзельнічаў у кампаніі супраць Сербіі. Змагаўся ў бітве на Соме.

Кароль Літвы

Асноўны артыкул: Каралеўства Літва, 1918

Горад Урах, якому Вільгельм Карл абавязаны сваім прозвішчам

16 лютага 1918 года Літва была абвешчана незалежнай дзяржавай. 11 ліпеня 1918 года Літоўская Тарыба абвясціла Літву канстытуцыйнай манархіяй. На літоўскі трон было вырашана запрасіць Вільгельма Карла фон Ураха (адным з крытэрыяў выбара была ўмова, што кароль павінен быць каталіком). Вільгельм прыняў прапанову, ён павінен быў пераехаць з сям’ёй у Вільню і пачаць вывучаць літоўскую мову. паколькі ён рабіўся другім каралём гэтай дзяржавы, то ён павінен быў узысці на трон пад імём Міндоўга Другога. Але тым фактам, што каралём стаў не прадстаўнік дынастыі Гагенцолернаў, былі незадаволены акупацыйныя ўлады Германіі, чые войскі тады займалі краіну. Пасля працыглых спрэчак у Тарыбе 2 лістапада 1918 года рашэнне аб манархічным ладзе было адазвана. вільгельм Карл так і не быў каранаваны каралём Літвы, фармальна з’яўляючыся ім напрацягу каля ста дзён. Цікава, што ён ніколі ў жыцці не бываў у Літве.

У 2012 годзе буйнейшае манархічнае аб’яднанне Літвы, Асацыяцыя «Каралеўскі дом Літвы», прызнала ўнука Міндоўга ІІ, Ініга фон Ураха, легітымным спадкаемцам літоўскага каралеўскага стальца.

Манэгаская спадчына

Паколькі ў стрыечнага пляменіка Вільгельма Карла па маці, манэгаскскага князя Луі II, не было законнанароджаных дзяцей, вільгельм Карл павінен атрымаць у спадчыну прастол княства Манака. Падчас Першай сусветнай вайны пытанне пераходу ў спадчыну прастолу Манака заклапаціла французскі ўрад, які не жадаў бачыць яго ўладаром падданага варожай Германіі. Пры французскай дыпламатычнай падтрымцы Луі ІІ прызнаў сваёй спадкаемкай пазашлюбную дачку , Шарлота, якаябыла замужам за французскім арыстакратам. Вільгельм Карл фон Урах, які нарадзіўся ў Манака і бавіў большую частку часу на Рыўеры, не мог пагадзіцца з гэтым рашэннем. Яго патомкі да гэтага часу лічаць цяперашніх правіцеляў Манака (нашчадкаў Шарлоты) узурпатарамі.

Вільгельм і яго сям’я

Сям’я і дзеці

Вільгельм Карл быў жанаты два разы. У 1892 годзе ён ажаніўся з баварскай прынцэсай Амаліяй (1865—1912) — дачкой Карла Тэадора Баварскага. Па жаночым лініям яна (як і шмат якія іншыя з еўрапейскіх арыстакратаў) паходзіла ад Аўгуста III і Станіслава Ляшчынскага — каралёў Рэчы Паспалітай і Вялікіх князей Літоўскіх, ўто верагодна было станоўчым фактарам для Вільгельма Карла яшчэ не абранага каралём. Ад Амаліі ён меў дзевяць дзяцей:

У 1924 ён ажаніўся з баварскай прынцэсай Вільтрудай, дачкой караля Баварыі Людвіга III

Зноскі

  1. 1 2 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #117680648 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 9 красавіка 2014.
  2. Lundy D. R. Wilhelm Karl Herzog von Urach // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. 1 2 (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  4. (unspecified title) Праверана 2 кастрычніка 2016.
  5. 1 2 3 4 Lundy D. R. The Peerage

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (30):
Катэгорыя·Кавалеры ордэна За ваенныя заслугі 1 ступені (Балгарыя)
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чорнага арла
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Кавалеры Вялікага крыжа Каралеўскага венгерскага ордэна Святога Стэфана
Катэгорыя·Мальтыйскія рыцары
Катэгорыя·Узнагароджаныя Ордэнам Альбрэхта
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Святога Губерта
Катэгорыя·Выпускнікі Ітана
Катэгорыя·Нарадзіліся 30 сакавіка
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Манака
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Дома Гогенцолернаў
Катэгорыя·Кіраўнікі Літвы
Катэгорыя·Удзельнікі Першай сусветнай вайны
Катэгорыя·Арыстакратыя Германіі
Катэгорыя·Вюртэмбергскі дом
Катэгорыя·Нарадзіліся 30 мая
Катэгорыя·Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Данеброга
Катэгорыя·Памерлі ў 1928 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Рапала
Катэгорыя·Герцагі фон Урах
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Пахаваныя ў Людвігсбургу
Катэгорыя·Памерлі 24 сакавіка
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Фрыдрыха
Катэгорыя·Узнагароджаныя Крыжом Ваенных заслуг (Аўстра-Венгрыя)
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1864 годзе
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Вюртэмбергскай кароны
Катэгорыя·Выпускнікі Трыніці-каледжа (Кембрыдж)
Катэгорыя·Ваенныя Германіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных