wd wp Пошук:

Франц Іосіф II

Франц Іосіф II (16 жніўня 1909, Фраўэнтальскі замак, Штырыя — 13 лістапада 1989, Грабс, Швейцарыя) — князь Ліхтэнштэйна ў 19381989.

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям’і ліхтэнштэйнскага прынца Алаіза і аўстрыйскай эрц-герцагіні Лізаветы Амаліі — дачкі эрцгерцага Карла Людвіга. Імператар Франц Іосіф быў яго хрэсным бацькам. Прынц Алаіз, будучы старэйшым у лініі ўспадкавання прастола, адмовіўся ад сваіх правоў у карысць сына.

Прынц правёў сваё дзяцінства ў аўстрыйскіх і мараўскіх маёнтках, скончыў школу ў Вене ў 1925, і там жа — Універсітэт сельскагаспадарчых навук ў 1929 годзе. Атрымаў прафесію ляснічага і працаваў па спецыяльнасці ў лясной гаспадарцы Чэхаславакіі. 30 сакавіка 1938 прынц быў прызначаны рэгентам пры князе Франце I, у тым жа годзе 25 ліпеня князь памёр, і Франц Іосіф заняў прастол. Амаж адбыўся 30 сакавіка 1939 г.

Франц Іосіф ажаніўся 7 сакавіка 1943 года з графіняй Геаргінай Вільчэк, ад якой у яго пяцёра дзяцей, у іх ліку — Ганс Адам II.

Падчас Другой сусветнай вайны заклікаў нацыю да нейтралітэту і ўнутранай еднасці. Вядома, што княская сям’я скупала маёмасць яўрэяў, якія загінулі пры халакосце, з прычыны супрацоўніцтва з нацыстамі пасля заканчэння вайны трапіла пад дзеянне дэкрэтаў Бенеша і страціла сваю нерухомасць на тэрыторыі Чэхаславакіі. У канцы вайны Ліхтэнштайн даў прыстанішча калабарацыяністам з РВА. Пасля вайны правёў шэраг рэформаў, накіраваных на мадэрнізацыю жыцця краіны. У прыватнасці, у 1984 годзе жанчыны атрымалі права голасу на выбарах. Франц Іосіф быў першым у гісторыі краіны кіраўніком, якія пастаянна пражываюць на яе тэрыторыі.

У 1984 годзе прызначыў старэйшага сына сваім пастаянным прадстаўніком і рэгентам і фактычна адышоў ад дзяржаўнай дзейнасці.

Франц Іосіф II памёр праз месяц пасля смерці жонкі ў лістападзе 1989 года, будучы пры гэтым самым доўгакіруючым манархам у Еўропе.

Гл. таксама

Зноскі

  1. 1 2 Francis Joseph II // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. 1 2 Franz Josef II von Liechtenstein // RKDartists Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  4. 1 2 3 4 Lundy D. R. The Peerage
  5. 1 2 (unspecified title) Праверана 3 снежня 2021.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Узнагароджаныя юбілейным медалём 2500-годдзя заснавання Персідскай імперыі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў зямлі Штырыя
Катэгорыя·Памерлі 13 лістапада
Катэгорыя·Члены МАК
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Збавіцеля
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1909 годзе
Катэгорыя·Ліхтэнштэйнскі дом
Катэгорыя·Нарадзіліся 16 жніўня
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без подпісу
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Залатога руна
Катэгорыя·Кавалеры Вялікай Зоркі Пашаны за Заслугі перад Аўстрыйскай Рэспублікай
Катэгорыя·Памерлі ў 1989 годзе
Катэгорыя·Князі Ліхтэнштэйна
Катэгорыя·Памерлі ў кантоне Санкт-Гален
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1906 годзе