wd wp Пошук:

Вільгельм Аўгуставіч Срока

Вільгельм Аўгуставіч Срока (1866 — не раней за 1909) — грамадзянскі інжынер і архітэктар Расійскай імперыі[2]. Ковенскі губернскі архітэктар, гродзенскі епархіяльны архітэктар.

Біяграфія

Дзяцінства і адукацыя

Нарадзіўся ў 1866 годзе[2]. Лютэранін. Першапачатковую адукацыю атрымаў у Варшаўскім рэальным вучылішчы[2]. Паступіў у Пецярбургскі інстытут грамадзянскіх інжынераў у 1884 годзе і скончыў курс у 1889 годзе па першым разрадзе[2].

Прафесійная дзейнасць

Вільгельм Срока ўдзельнічаў пры ўладкаванні Санкт-Пецярбургскага гарадскога цэнтральнага фільтра, потым прыкамандзіраваўся да Тэхнічна-будаўнічага камітэта Міністэрства ўнутраных спраў і ў хуткім часе паступіў на службу ў якасці гарадскога архітэктара горада Феадосіі Таўрычаскай губерні, дзе працаваў прынамсі да 1892 года[2].

З 1903 года працаваў малодшым архітэктарам пры будаўнічым аддзяленні гродзенскага губернскага праўлення[3].

У 1906 годзе заняў пасаду ковенскага губернскага архітэктара[4]. Потым працаваў гродзенскім епархіяльным архітэктарам[5].

Творчасць

Беларусь

Польшча

Расія У 1889—92 гадах у Санкт-Пецярбургу займаўся брукаваннем вуліц і ўладкаваннем гарадскіх шасэ. Таксама займаўся ўладкаваннем санітарных гарадскіх пабудоў і пашырэннем сеткі гарадскога вадаправоду[2].

Украіна У Феадосіі загадваў феадасійска-субашскім гарадскім вадаправодам(руск.) бел. і гарадскімі грамадскімі работамі. Спраектаваў фантан «Добраму генію»(руск.) бел., 2 невялікія вадаправоды ў эканоміях павета[2].

З самага пачатку пабудовы Джанкой-Феадасійскай чыгункі В. Срока выконваў, акрамя гэтага, працы па ўсіх грамадзянскіх збудаваннях станцыі Феадосія(руск.) бел.[2].

Спраектаваў некалькі жылых прыватных дамоў, два мураваных будынка лецішчаў і гарадскі летні тэатр[2].

Зноскі

  1. https://cmentarze.um.warszawa.pl/pomnik.aspx?pom_id=4358
  2. 1 2 3 4 5 6 7 8 9 Барановский Г. В. Юбилейный сборник сведений о деятельности бывших воспитанников Института гражданских инженеров 1842—1892. // Издание института гражданских инженеров. — Санкт-Петербург, 1893. — С. 323 (руск.)
  3. Памятная книжка по Гродненской губернии на 1903 год. // Гродно: Гродненский губернский статистический комитет, 1903. — С. 29
  4. Памятная книжка Ковенской губернии на 1907 год. // Ковно: Ковенский губернский статистический комитет, 1907. — С. 47 (руск.)
  5. Кулагин А. Н. Гродненские зодчие XIX — начала XX веков (новые архивные изыскания). // Пытанні мастацтвазнаўства, этналогіі і фалькларыстыкі. Выпуск 24. — Мінск, «Права і эканоміка». — 2018. — С. 76—77
  6. 1 2 Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд.. — Мн.: БелЭн, 2008. — 488 с. — ISBN 978-985-11-0395-5.
  7. Па іншых крыніцах (Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — ISBN 5-85700-078-5. — С. 87) аўтарам з’яўляецца ваенны інжынер А. А. Траццякоў
  8. Трусов Игорь. Архитекторы и строители Гродно: XII—XVIII вв. Архівавана 26 лютага 2020. // Гродна: Гродзенскі дзяржаўны універсітэт імя Янкі Купалы, 2010. — С. 232
  9. Літоўскі гістарычны архіў у г. Вільнюсе, фонд 604, вопіс 1, справа 7482.
Тэмы гэтай старонкі (24):
Катэгорыя·Памерлі ў 1939 годзе
Катэгорыя·Памерлі 10 чэрвеня
Катэгорыя·Пахаваныя на Паванзкоўскіх могілках
Катэгорыя·Архітэктары Расійскай імперыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1866 годзе
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без месца працы
Катэгорыя·Выпускнікі Санкт-Пецярбургскага архітэктурна-будаўнічага ўніверсітэта
Катэгорыя·Архітэктары паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі ў Варшаве
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Архітэктары XIX стагоддзя
Катэгорыя·Архітэктары Украіны
Катэгорыя·Архітэктары Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мазавецкім ваяводстве
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без партрэтаў
Катэгорыя·Архітэктары XX стагоддзя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ковенскія губернскія архітэктары
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з польскай
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай