wd wp Пошук:

Віктар Уладзіміравіч Якубаў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Якубаў.

Віктар Уладзіміравіч Якубаў (нар. 12 верасня 1979) — беларускі гісторык, педагог, кандыдат гістарычных навук.

Біяграфія

Скончыў ў 2001 годзе гісторыка-філалагічны факультэт Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта па спецыяльнасці «Гісторыя». У 2003—2007 гадах навучаўся ў аспірантуры Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Дысертацыю на саісканне вучонай ступені кандыдата гістарычных навук па спецыяльнасці «Айчынная гісторыя» абараніў 23 кастрычніка 2013 года ў Інстытуце гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Тэма дысертацыі: «Інфлянты ў знешняй і ўнутранай палітыцы Вялікага княства Літоўскага ў канцы XVI — пачатку XVII стст.». Навуковы кіраўнік — доктар гістарычных навук, прафесар Валянцін Фёдаравіч Голубеў.

З 2007 года працаваў у Полацкім дзяржаўным універсітэце. З’яўляўся асістэнтам, старэйшым выкладчыкам, дацэнтам кафедры сацыяльна-гуманітарных дысцыплін (да 2019 года), кафедры сацыяльных камунікацый (з 2019 года). Пэўны час займаў пасаду намесніка дэкана фінансава-эканамічнага факультэта Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Праходзіў навукова-даследчыя стажыроўкі ў Ягелонскім універсітэце і Інстытуце гісторыі Польскай акадэміі навук (Польшча, 2005, 2006 і 2007 гады), Санкт-Пецярбургскім дзяржаўным універсітэце і Іванаўскім дзяржаўным універсітэце (Расія, 2005, 2011 гады), Цэнтральна-Еўрапейкім універсітэце (Венгрыя, 2010 год).

У жніўні 2020 года падпісаў зварот беларускіх навукоўцаў супраць гвалту. 2 верасня 2021 года затрыманы за лагатып «Белсат» на старонках у сацсетках, адбываў адміністрацыйны арышт у наваполацкім ЦІПе — 15 сутак за рэпосты матэрыялаў тэлеканала, прызнанага экстрэмісцкім. Пасля вызвалення, рэктар ПДУ Алег Раманаў звольніў Віктара Якубава з універсітэта па палітычных матывах (фармальная прычына — знаходжанне пад арыштам, які цяпер трактуецца як прагул)[1].

Навуковая дзейнасць

Асноўныя навуковыя даследаванні прысвечаны пытанням знешняй і ўнутранай палітыкі Вялікага Княства Літоўскага адносна тэрыторыі Інфлянтаў у 1582—1621 гадах. Займаецца пытаннямі ўзаемаадносін Вялікага Княства Літоўскага і Польскага Каралеўства з інфлянцкім насельніцтвам у справе ўсталявання кантролю над Інфлянтамі і Рыгай. Даследуе знешнюю палітыку Вялікага Княства Літоўскага адносна Інфлянтаў у кантэксце спроб стварэння персанальнай уніі паміж Рэччу Паспалітай і Швецыяй пад уладарствам Жыгімонта ІІІ Вазы. Вывучае уплыў «інфлянцкага пытання» на сістэму арганізацыі войска, палітычнае і сацыяльна-эканамічнае жыццё Вялікага Княства Літоўскага ў канцы XVI — пачатку XVII ст.

Грамадска-палітычная дзейнасць

Падчас выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 2020 года і наступнага супрацьстаяння грамадзянскай супольнасці і ўладаў актыўна выступаў супраць фальсіфікацый вынікаў выбараў, неапраўданай жорсткасці, свавольства ўладаў і насілля з боку сілавых структур, за што падвяргаўся палітычна матываванаму пераследу з боку дзейнай улады. На падставе рашэнняў суда горада Наваполацка неаднаразова быў пакараны вялікімі грашовымі штрафамі за ўдзел у «несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах». 20 снежня 2020 года арыштаваны падчас святкавання навагодняй ялінкі актывістамі на галоўнай плошчы ў Наваполацку. 5 студзеня 2021 года асуджаны па 23.34 за удзел у пікеце, 6 студзеня забраны з хаты адбываць пакаранне у наваполацкім ЦІП. Не выпушчаны пасля 15 сутак, атрымаў яшчэ 15 за удзел у маршы. Выйшаў з ЦІП 2 лютага 2021.

Бібліяграфія

Выбраныя навуковыя артыкулы

Вучэбна-метадычныя выданні

Зноскі

  1. Nashaniva.com

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Кандыдаты гістарычных навук
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Нарадзіліся 12 верасня
Катэгорыя·Выкладчыкі Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта
Катэгорыя·Выпускнікі гісторыка-філалагічнага факультэта ПДУ
Катэгорыя·Падпісанты звароту беларускіх навукоўцаў супраць гвалту
Катэгорыя·Гісторыкі Беларусі
Катэгорыя·Рэпрэсаваныя рэжымам Лукашэнкі
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1979 годзе