wd wp Пошук:

Віктар Паўлавіч Нікалайкін

Віктар Паўлавіч Нікалайкін (нар. 19 верасня 1961, в. Сівінка, Веткаўскі раён, Гомельская вобласць, БССР) — беларускі дзяржаўны дзеяч. Старшыня Віцебскага гарвыканкама (2009—2019), дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь (з 2019).

Біяграфія

У 1983 годзе скончыў Беларускі політэхнічны інстытут па спецыяльнасці «арганізацыя і бяспека дарожнага руху»; працаваў інжынерам аўтакалоны № 2459 Віцебскага аблаўтаўпраўлення, начальнікам калоны № 5. З 1984 па 1989 гады — на камсамольскай рабоце: другі сакратар Чыгуначнага раённага камітэта ЛКСМБ г. Віцебска, сакратар, другі сакратар Віцебскага гарадскога камітэта ЛКСМБ. З 1989 года працаваў загадчыкам аддзела Віцебскага гарадскога выканаўчага камітэта, займаў пасаду кіраўніка адміністрацыі Кастрычніцкага раёна Віцебска. З 15 лістапада 2007 года — намеснік старшыні Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта.

З красавіка 2009 года выконваў абавязкі старшыні Віцебскага гарадскога выканаўчага камітэта. На 12-й пазачарговай сесіі Віцебскага гарадскога Савета дэпутатаў 21 красавіка 2012 года па ўзгадненні з прэзідэнтам А. Лукашэнка быў зацверджаны дэпутатамі на пасадзе старшыні Віцебскага гарадскога выканаўчага камітэта. У 2013 годзе Віктар Нікалайкін быў ўдастоены звання «Чалавек года Віцебшчыны». 3 снежня 2014 года быў узнагароджаны ордэнам Пашаны[1].

На парламенцкіх выбарах, якія прайшлі 17 лістапада 2019 года, балатаваўся ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7-га склікання па выбарчай акрузе № 17 «Віцебская-Горкаўская». Па выніках галасавання набраў 44 566 галасоў (84,08% ад 53 006 выбаршчыкаў, якія прынялі ў галасаванні)[2]. У сувязі з абраннем у парламент у снежні 2019 года быў вызвалены з пасады старшыні Віцебскага гарадскога выканаўчага камітэта[3]. У Палаце прадстаўнікоў заняў пасаду старшыні Пастаяннай камісіі па жыллёвай палітыцы і будаўніцтву.

Зноскі

  1. Мэра Витебска Виктора Николайкина наградили орденом Почета (нявызн.). Народныя навіны Віцебска (17 снежня 2014). Праверана 1 лютага 2020.
  2. rec.gov.by/sites/default/files/pdf/2019/itog_2.pdf Витебская область. Сведения о результатах голосования . Цэнтральная камісія Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў. Праверана 1 лютага 2020.
  3. Должность мэра Витебска вакантна: с сайта горисполкома убрали информацию о Николайкине(руск.)  (недаступная спасылка). TUT.BY (19 снежня 2019). Архівавана з першакрыніцы 1 лютага 2020. Праверана 1 лютага 2020.
Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7-га склікання
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Намеснікі старшыні Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1961 годзе
Катэгорыя·Кіраўнікі адміністрацый гарадскіх раёнаў Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся 19 верасня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Веткаўскім раёне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Уладальнікі ганаровага звання «Чалавек года Віцебшчыны»
Катэгорыя·Старшыні Віцебскага гарадскога выканаўчага камітэта
Катэгорыя·Выпускнікі БНТУ
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Пашаны (Беларусь)