Віктар Міхайлавіч Мінко (нар. 24 кастрычніка 1967, г. Смаргонь) — беларускі скульптар.
У 1980—1986 гадах вучыўся ў Рэспубліканскай школе-інтэрнаце па музыцы і выяўленчым мастацтве. У 1986—1988 гадах служыў у шэрагах УС СССР. У 1990—1996 гадах вучыўся ў Беларускім тэатральна-мастацкім інстытуце (выкладчыкі Аляксандр Міхайлавіч Фінскі, Уладзімір Іванавіч Слабодчыкаў). Удзельнік рэспубліканскіх і міжнародных выставак і пленэраў з 1995 года[1].
У 1996 годзе атрымаў Грант Фонду Сораса[1].
Член Беларускага саюза мастакоў з 2008 года[1].
Жыве і працуе ў Мінску.
Працуе ў стылі сюррэалізму. Працуе ў манументальнай і станковай скульптуры, станковай графікі. Матэрыял — бронза, граніт[2].
Сярод твораў: скульптуры «Новая прычоска», «Метамарфозы», «Імператар», «Пан», «Марскі канёк» (усе Мінск)[2].
Стваральнік сімвалаў першай музычнай радыёпрэміі «Залатое вуха» (2005), прыза БНФ — «Пагоня» (2007), «Залатое сэрца» (2008) — прыз дабрачыннага фонду Ларысы Грыбалёвай, «Залатая машынка» — прыз міжнароднага Кіеўскага фестывалю татуіроўкі[1].
Творы знаходзяцца ў галерэях і прыватных калекцыях[2].
Найбольш значныя выставачныя праекты Віктара Мінко: