wd wp Пошук:

Віктар Міхайлавіч Мінко

Віктар Міхайлавіч Мінко (нар. 24 кастрычніка 1967, г. Смаргонь) — беларускі скульптар.

Біяграфія

У 1980—1986 гадах вучыўся ў Рэспубліканскай школе-інтэрнаце па музыцы і выяўленчым мастацтве. У 1986—1988 гадах служыў у шэрагах УС СССР. У 1990—1996 гадах вучыўся ў Беларускім тэатральна-мастацкім інстытуце (выкладчыкі Аляксандр Міхайлавіч Фінскі, Уладзімір Іванавіч Слабодчыкаў). Удзельнік рэспубліканскіх і міжнародных выставак і пленэраў з 1995 года[1].

У 1996 годзе атрымаў Грант Фонду Сораса[1].

Член Беларускага саюза мастакоў з 2008 года[1].

Жыве і працуе ў Мінску.

Творчасць

Працуе ў стылі сюррэалізму. Працуе ў манументальнай і станковай скульптуры, станковай графікі. Матэрыял — бронза, граніт[2].

Сярод твораў: скульптуры «Новая прычоска», «Метамарфозы», «Імператар», «Пан», «Марскі канёк» (усе Мінск)[2].

Стваральнік сімвалаў першай музычнай радыёпрэміі «Залатое вуха» (2005), прыза БНФ — «Пагоня» (2007), «Залатое сэрца» (2008) — прыз дабрачыннага фонду Ларысы Грыбалёвай, «Залатая машынка» — прыз міжнароднага Кіеўскага фестывалю татуіроўкі[1].

Творы знаходзяцца ў галерэях і прыватных калекцыях[2].

Выстаўкі

Найбольш значныя выставачныя праекты Віктара Мінко:

Зноскі

  1. 1 2 3 4 Лавецкі Уладзімір, Мінко Віктар, Уладзiмiр Тамашэвiч, Рыгор Мяжуеў
  2. 1 2 3 Сучасная беларуская скульптура, 2012

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без партрэтаў
Катэгорыя·Члены Саюза мастакоў Беларусі
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Скульптары Беларусі
Катэгорыя·Скульптары-манументалісты
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1967 годзе
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Выпускнікі Беларускай акадэміі мастацтваў
Катэгорыя·Скульптары XXI стагоддзя
Катэгорыя·Выпускнікі Гімназіі-каледжа мастацтваў імя І. В. Ахрэмчыка
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Смаргоні
Катэгорыя·Нарадзіліся 24 кастрычніка