wd wp Пошук:

Віктар Мікалаевіч Мурашоў

Віктар Мікалаевіч Мурашоў (руск.: Виктор Николаевич Мурашов; 27 ліпеня 1935, Кранштат, Ленінградская вобласць — 2009) — расійскі і беларускі скульптар.

Біяграфія

У 1950—1955 гг. навучаўся ў Сярэдняй мастацкай школе пры Інстытуце імя І. Я. Рэпіна ў Ленінградзе, а ў 1955—1961 гадах на скульптурным факультэце Інстытута жывапісу, скульптуры і архітэктуры імя І. Я. Рэпіна. Скончыўшы з адзнакай інстытут, быў накіраваны працаваць скульптарам у Цюмень. Член Саюза мастакоў СССР з 1962 года, праз год узначаліў Цюменскую арганізацыю Саюза мастакоў[1].

З 1977 года на Беларусі[2].

Творчасць

Працуе ў станковай, манументальнай і мемарыяльнай скульптуры. Для творчасці характэрны лепшыя традыцыі рэалістычнага мастацтва, глыбокія партрэтныя характарыстыкі вобразаў, вытанчаная мадэліроўка і абагульненасць форм. Сярод твораў «Пецька Спічкін» (1959), «Маці» (1964)[2], «Пятроўна», «Баба Вера», «Барыс Іванавіч», «Працоўныя рэзервы», «Партрэт Кандрата Бялова», «Падсобніца» (1964), «Партрэт С. Санджыева» (1972), «Партрэт  Жалтоўскага» (1975)[1], «Міша Мароз» (1978), «Генерал Карбышаў» (1984), «Народны артыст Беларусі З. Бабій» (1995), партрэты П. Яршова (1975), М. Лужаніна (1983), П. Шыянка (1984), мемарыяльныя дошкі З. Бабію, А. Кавалёву, Ф. Гахаву ў Мінску, помнікі Дз. І. Салуніну ў г. Беламорск (1958), Дз. Карбышаву ў г. Цюмень (1968; абодва Расія), П. Кавалёву ў г. п. Клічаў Магілёўскай вобласці (1989) і інш. Аўтар герба Беларусі для Дома ўрада (1997)[2].

Творы захоўваюцца ў мастацкіх музеях Мінска, Масквы, Цюмені, іншых гарадоў Расіі[1].

Сям’я

Мае дачку Вольгу Мурашка, якая таксама стала скульптарам.

Зноскі

  1. 1 2 3 МУЗЕЙНЫЙ КАЛЕНДАРЬ. Каслинский историко-художественный музей.
  2. 1 2 3 БелЭн, 2000

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з аўтарам
Катэгорыя·Скульптары Беларусі
Катэгорыя·Члены Саюза мастакоў СССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Кранштаце
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся 27 ліпеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Памерлі ў 2009 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1935 годзе
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Скульптары Расіі
Катэгорыя·Выпускнікі Інстытута імя Рэпіна
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без партрэтаў