wd wp Пошук:

Вольга Віктараўна Мурашка

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Мурашка. Вольга Віктараўна Мурашка (нар. 27 красавіка 1970, г. Рыга) — беларускі скульптар.

Біяграфія

Дачка беларускага скульптара Віктара Мурашова[1].

Скончыла ў 1988 годзе Рэспубліканскую школу-інтэрнат па музыцы і выяўленчым мастацтве, у 1995 годзе Санкт-Пецярбургскі інстытут жывапісу, скульптуры і архітэктуры імя I. Рэпіна.

З 1988 года ўдзельніца мастацкіх выставак.

Творчасць

Працуе ў станковай і мемарыяльнай скульптуры. Матэрыял — бронза, граніт, сілумін.

Сярод твораў: мемарыяльныя дошкі У. Карпаву (у суаўт.), К. Губарэвічу, П. Панамарэнку — усе ў Мінску, партрэты, рэльефы.

У перыяд з 1988 па 1998 год скульптар стварыла станковыя работы «На базар», «Роздум», «Спроба раўнавагі», «Вершнік», «Малітва», «Зямля», «Надзеі». Адной з вядучых тэм у творчасці з’яўляецца тэма мацярынства, да яе адносяцца работы «Разам з мамай» (2008), «Заснуў» (2015), «Мае дарагія» (2015), «Душа мая» (2018), «Сакавік. Сані» (2020). Тэме вытокаў душы прысвечаны работы «Жывая вада» (2010), «Шляхам жыцця» (2012), «Успаміны пра лета» (2017), «Сярэдзіна лета» (2018)[1].

Творы знаходзяцца ў галерэях і прыватных калекцыях.

Зноскі

  1. 1 2 Юбилейная выставка скульптора Ольги Мурашко откроется в Минске

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1970 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Рызе
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без партрэтаў
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Скульптары Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся 27 красавіка
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Выпускнікі Гімназіі-каледжа мастацтваў імя І. В. Ахрэмчыка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Выпускнікі Інстытута імя Рэпіна