wd wp Пошук:

Віктар Анатольевіч Раманцоў

Віктар Анатольевіч Раманцоў (нар. 20 верасня 1970, г. Светлагорск, Гомельская вобласць) — беларускі журналіст, публіцыст і краязнавец. Член Саюзу журналістаў Беларусі (2000). Жыве і працуе ў Светлагорску.

Біяграфія

Скончыў сярэднюю школу № 6 г. Светлагорска, Светлагорскі індустрыяльны тэхнікум (1989) і філалагічны факультэт Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Францыска Скарыны (1996, філолаг, выкладчык беларускай і рускай моў і літаратуры). Служыў у памежных войсках. Працаваў у філіяле Нацыянальнага дзяржаўнага гуманітарнага ліцэя імя Якуба Коласа, газетах «Химики» (працуе і ў апошні час) і «Ранак-плюс», Светлагорск. Аўтар некалькіх сотняў артыкулаў у перыядычным друку, некалькіх дзесяткаў эсэ. Мае трох дзяцей[1].

Творчасць

Удзельнічаў у грамадскім гісторыка-культурным аб’яднанні «Поўня», у выяўленні Здудзіцкага каменнага крыжа[2]. Аўтар ідэі археалагічных раскопак на месцы колішняга горада Казімір. Адзін з укладальнікаў зборніку матэрыялаў канферэнцыі «Шацілкаўскія чытанні» 2010 г.[3], склаў DVD-дыск аб канферэнцыі[4]. Напісаў кнігу «Зведаная зямля: Светлагоршчына ў пытаннях і адказах»[5]. Аўтар дакументальнага фільма «Шацілкі-Светлагорск: міты і рэаліі» (2012 — 2013 гг.)[6], дакументальнага серыяла «Зведаная зямля» (2017)[7], дакументальны серыял «Казімір: вяртанне забытага горада» (2017)[8].

Узнагароды і прэміі

Публікацыі

Зноскі

  1. Раманцоў, В. А. Зведаная зямля. Светлагоршчына ў пытаннях і адказах. Кніга 1. — Мн.: Галіяфы, 2011, с. 4 вокладкі.
  2. Средневековый поклонный крест установлен в Гомельской области // Русская православная церковь: официальный сайт Московского патриархата. 2008. 11 марта. (руск.)
  3. Шацілкаўскія чытанні: матэрыялы II гісторыка-краязнаўчай канферэнцыі (да 450-годдзя Шацілак) у Светлагорску, 16 красавіка 2010 г. / Светлагорскі гісторыка-краязнаўчы музей; уклад.: Т. В. Маслюкоў, В. А. Раманцоў. — Светлагорск, 2011. — 90 с., іл.
  4. «Шацілкаўскія чытанні» на DVD-відэа
  5. Мартыненка, А. Кніга Віктара Раманцова «Зведаная зямля. Светлагоршчына ў пытаннях і адказах» убачыла свет // Гомельская праўда. 2011. 6 кастрычніка.(недаступная спасылка)
  6. Шацiлкi - Светлагорск: мiты i рэалii.
  7. Дакументальны серыял «Зведаная зямля».
  8. Дакументальны серыял «Казімір: вяртанне забытага горада».
  9. Селезнёва С. «Дебют» состоялся // Ранак-плюс. 1998. № 12. С. 3.
  10. «Літаратурныя Дажынкі — 2011»: першы ўраджай.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Краязнаўцы Беларусі
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без партрэтаў
Катэгорыя·Публіцысты паводле алфавіта
Катэгорыя·Выпускнікі філалагічнага факультэта ГДУ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Журналісты Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1970 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Публіцысты Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Светлагорску
Катэгорыя·Нарадзіліся 20 верасня