У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Карака. Віктар Іванавіч Кара́ка (29 ліпеня 1948, Гродна) — беларускі архітэктар. Член праўлення Беларускага саюза архітэктараў, лаўрэат Прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1980), кіраўнік творчай майстэрні архітэктара Карака В. І.
У 1966—1972 гадах вучыўся ў БПІ (выкладчыкі А. П. Воінаў, Л. М. Рымінскі і інш.), дыпломны праект — аэрапорт у Мінску. У 1972—1976 гадах у інстытуце «Белдзяржпраект». З 1975 года член Беларускага саюза архітэктараў. У 1976—1985 у БелНДІПгорадабудаўніцтва (кіраўнік групы архітэктараў, галоўны архітэктар праектаў, кіраўнік майстэрні). У 1985—1998 гадах зноў у інстытуце «Белдзяржпраект» (галоўны архітэктар праектаў, кіраўнік аддзела), адначасова з 1989 кіраўнік творчай майстэрні пры Саюзе архітэктараў Беларусі[1].
З 1998 года кіраўнік уласнай творчай майстэрні архітэктара Карака В. І. З 2003 г. выкладае праектаванне на архітэктурным факультэце Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта. З 2005 года член праўлення Беларускага саюза архітэктараў[1].
Асноўныя работы: комплекс міжкалгаснага піянерлагера на воз. Шэвіна Віцебскай вобласці[2], судзейскі домік на гоначным кальцы «Баравая» (1979), рэканструкцыя мінскай СШ № 4 (1979); маладзёжны цэнтр «Мінск» (1980, у сааўтарстве з Ю. Шпітам, пры ўдзеле В. Шалкоўскага, Я. Дубліка; Прэмія Ленінскага камсамола Беларусі 1982) і гандлёва-грамадскі цэнтр 6-га мікрараёна (1986), будынак кінатэатра з кафэ і танцзалай (1980)[2] ў Наваполацку; гасцініца маладзёжнага турызму ў Брэсце (1986); гараж і адміністрацыйны будынак Упраўлення ўнутраных спраў Мінгарвыканкама па вул. Апанскага ў Мінску (1990), Прафілакторый КДБ і Савета Міністраў на возеры Вяча[1]. Інтэр’еры рэстарана «Рандэву», будынак галаўнога цэнтра «Белаграпрамбанк» па пр. Жукава ў г. Мінску, аздараўленчы комплекс Агеньчык «УП Мінгаз» на вадасховішчы Крыніца, інтэр’еры філіялаў «Белаграпрамбанка» у Магілёве, Смалявічах, Смаргоні, Карэлічах, гандлёва-грамадскі цэнтр з рэстаранам у г. Пінску[3].
Designing The Absent, Бельгія
The Art Fund Pavilion, Вялікабрытанія
Shinkenchiku Residential Design Competition, Японія
Прэмія Ленінскага камсамола Беларусі (1982), 1—2-я прэміі на Усесаюзным конкурсе за праект чыгуначнага вакзала (1974, у аўтарскім калектыве), 2-я прэмія на рэспубліканскім конкурсе за праект мемарыяла партызанскай славы (1976, у аўтарскім калектыве) у Мінску[2].