wd wp Пошук:

Віктар Іванавіч Карака

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Карака. Віктар Іванавіч Кара́ка (29 ліпеня 1948, Гродна) — беларускі архітэктар. Член праўлення Беларускага саюза архітэктараў, лаўрэат Прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1980), кіраўнік творчай майстэрні архітэктара Карака В. І.

Біяграфія

У 19661972 гадах вучыўся ў БПІ (выкладчыкі А. П. Воінаў, Л. М. Рымінскі і інш.), дыпломны праект — аэрапорт у Мінску. У 19721976 гадах у інстытуце «Белдзяржпраект». З 1975 года член Беларускага саюза архітэктараў. У 19761985 у БелНДІПгорадабудаўніцтва (кіраўнік групы архітэктараў, галоўны архітэктар праектаў, кіраўнік майстэрні). У 19851998 гадах зноў у інстытуце «Белдзяржпраект» (галоўны архітэктар праектаў, кіраўнік аддзела), адначасова з 1989 кіраўнік творчай майстэрні пры Саюзе архітэктараў Беларусі[1].

З 1998 года кіраўнік уласнай творчай майстэрні архітэктара Карака В. І. З 2003 г. выкладае праектаванне на архітэктурным факультэце Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта. З 2005 года член праўлення Беларускага саюза архітэктараў[1].

Творчасць

Асноўныя работы: комплекс міжкалгаснага піянерлагера на воз. Шэвіна Віцебскай вобласці[2], судзейскі домік на гоначным кальцы «Баравая» (1979), рэканструкцыя мінскай СШ № 4 (1979); маладзёжны цэнтр «Мінск» (1980, у сааўтарстве з Ю. Шпітам, пры ўдзеле В. Шалкоўскага, Я. Дубліка; Прэмія Ленінскага камсамола Беларусі 1982) і гандлёва-грамадскі цэнтр 6-га мікрараёна (1986), будынак кінатэатра з кафэ і танцзалай (1980)[2] ў Наваполацку; гасцініца маладзёжнага турызму ў Брэсце (1986); гараж і адміністрацыйны будынак Упраўлення ўнутраных спраў Мінгарвыканкама па вул. Апанскага ў Мінску (1990), Прафілакторый КДБ і Савета Міністраў на возеры Вяча[1]. Інтэр’еры рэстарана «Рандэву», будынак галаўнога цэнтра «Белаграпрамбанк» па пр. Жукава ў г. Мінску, аздараўленчы комплекс Агеньчык «УП Мінгаз» на вадасховішчы Крыніца, інтэр’еры філіялаў «Белаграпрамбанка» у Магілёве, Смалявічах, Смаргоні, Карэлічах, гандлёва-грамадскі цэнтр з рэстаранам у г. Пінску[3].

Конкурсы (у складзе аўтарскіх калектываў)

Конкурсы

Узнагароды

Прэмія Ленінскага камсамола Беларусі (1982), 1—2-я прэміі на Усесаюзным конкурсе за праект чыгуначнага вакзала (1974, у аўтарскім калектыве), 2-я прэмія на рэспубліканскім конкурсе за праект мемарыяла партызанскай славы (1976, у аўтарскім калектыве) у Мінску[2].

Зноскі

  1. 1 2 3 Карака Віктар Іванавіч // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — ISBN 5-85700-078-5.
  2. 1 2 3 Карако Виктор Иванович // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др.. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
  3. Карако Виктор Иванович // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. Минск: Энциклопедикс, 2014. −140 с. ISBN 978-985-7090-29-7. (руск.)

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (20):
Катэгорыя·Архітэктары XX стагоддзя
Катэгорыя·Архітэктары Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1948 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Супрацоўнікі БелНДІПгорадабудаўніцтва
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Гродне
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі Ленінскага камсамола БССР
Катэгорыя·Супрацоўнікі Белдзяржпраекта
Катэгорыя·Члены Беларускага саюза архітэктараў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Нарадзіліся 29 ліпеня
Катэгорыя·Архітэктары Мінска
Катэгорыя·Выкладчыкі БНТУ
Катэгорыя·Выпускнікі архітэктурнага факультэта БНТУ
Катэгорыя·Члены Саюза архітэктараў СССР
Катэгорыя·Архітэктары паводле алфавіта
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без партрэтаў
Катэгорыя·Архітэктары Брэста