wd wp Пошук:

Відзы Лаўчынскія

Ві́дзы Лаўчы́нскія[1] (трансліт.: Vidzy Laŭčynskija, руск.: Видзы Ловчинские) — вёска ў Браслаўскім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Відзаўскага сельсавета. Ляжаць каля возера Дворнае, якое ўваходзіць у групу невялікіх азёр, за 44 км ад Браслава, 34 км ад чыгуначнай станцыі Гадуцішкі (Літва).

Інфраструктура

У вёсцы васьмігадовая школа, бібліятэка, клуб, фельчарска-акушэрскі пункт.

Гісторыя

Відзы Лаўчынскія ў лютым 1918 года

Упершыню ўпамінаюцца ў 1586 годзе пад назвай Ловішча як уладанне Нарушэвічаў. З 1775 года належалі Ваўжэцкім, якія збудавалі тут сядзібна-паркавы ансамбль. Дзякуючы наяўнасці крыніц тэрапэўтычных водаў, у вёсцы дзейнічаў курорт. У 1816 годзе ў Відзах Лаўчынскіх памёр Тамаш Ваўжэцкі. У 1823 годзе тут прабываў вялікі князь Міхал, маёнтак наведаў таксама Адам Міцкевіч.

Насельніцтва

Славутасці

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU).

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Населеныя пункты паводле алфавіта
Відзаўскі сельсавет
Артыкулы пра населеныя пункты Беларусі, створаныя аўтаматычна
Населеныя пункты Браслаўскага раёна
Артыкулы са спасылкамі на Глобус Беларусі
Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных
Відзы Лаўчынскія