wd wp Пошук:

Вячорніца матроны

Вячо́рніца матроны[3], Гаштва[4][5], Начная фіялка, Начная прыгажуня[6] (Hesperis matronalis) — від травяністых раслін з роду Вячорніца (Hesperis) сямейства Капуставыя (Brassicaceae).

Назва

Родавая назва Hesperis паходзіць ад грэчаскага слова вечар, і назва была, верагодна, дадзена за тое, што пах кветак становіцца больш прыкметным бліжэй да вечара[7].

Батанічнае апісанне

Лісце

Двугадовыя ў культуры або кароткажывучыя шматгадовыя расліны вышынёй 30—100 см. Сцябло прамастойнае, галінастае ў верхняй частцы. Лісце простае, зубчастае, апушанае, на кароткіх чаранках. Кветкі ліловага або бэзавага колеру. Плод — стручок.

Распаўсюджанне

Растуць на тэрыторыі Еўразіі і культывуюцца ў многіх іншых раёнах свету за іх прывабныя, вяснова-квітнеючыя кветкі. У некаторых з гэтых абласцей, від здзічэў і стаў пустазеллем.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 64. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. Анненков Н.(руск.) бел. Ботанический словарь, Спб, 1878
  5. Васількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. Горы-Горкі, 1927
  6. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1997. — Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым.
  7. Britton, N. F.; Brown, Addison (1970). An illustrated flora of the northern United States and Canada: from Newfoundland to the parallel of the southern boundary of Virginia, and from the Atlantic Ocean westward to the 102d meridian. New York: Dover Publications. pp. 175. ISBN 0-486-22643-3. https://archive.org/details/illustratedflora703brit.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Артыкулы пра расліны без GRIN
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Капуставыя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Расліны, апісаныя ў 1753 годзе
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з аўтарам
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Дэкаратыўныя садовыя расліны
Катэгорыя·Флора Еўразіі