wd wp Пошук:

Вячаслаў Разумовіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Разумовіч. Вячаслаў Разумовіч (псеўд. Хмара; каля 1886 — пасля 1937) — беларускі вайсковы і грамадска-палітычны дзеяч.

Біяграфія

Нейкі Разумовіч падчас усталявання савецкай улады ў Гродне ў жніўні 1920 года быў памочнікам гродзенскага ваенкама. На «працэсе 45-ці» ў Беластоку ў маі 1923 года сцвярджалася, што В. Разумовіч быў пры бальшавіках у Гродне камендантам горада. Пасля прыходу польскіх войскаў уцёк з Гродна ў Літву. Атрымаў у верасні 1920 года паўнамоцтвы на арганізацыю ў Віленскай і Гродзенскай губернях партызанскіх атрадаў для барацьбы з палякамі. У канцы 1920 года ад’ютант Беларускага асобнага батальёна літоўскай арміі. Пасля супрацоўнічаў з польскай дэфензівай. З верасня 1924 года — у Празе. Спрабаваў шантажаваць літоўскі ўрад сувяззю з антыпольскай партызанкай. У 19301937 гадах выдаў на чэшскай мове дакументальна-біяграфічную трылогію «Grimassy světové války: Vzpominki atamana partizánů» («Грымасы сусветнай вайны: Успаміны атамана партызанаў»).

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Памерлі ў 1937 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Постаці беларускай эміграцыі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1889 годзе
Катэгорыя·Удзельнікі Першай сусветнай вайны
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Брэсце
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся 30 лістапада