wd wp Пошук:

Дэфензіва

Эмблема Генштаба Войска Польскага
Эмблема Генштаба Войска Польскага

Дэфензіва (лац.: defensivus — ахоўны, фр.: défensive, ад фр.: défendre — ахоўваць). Састарэлае значэнне — абарончая тактыка на вайне[1].

У Польшчы назва дэфензіва адносілася, галоўным чынам, да контрразведкі і шырока ўжывалася да заканчэння савецка-польскай вайны 1919—1921 гг.

У перыяд паміж Першай і Другой сусветнымі войнамі — польская дзяржаўная арганізацыя, якая займалася контрразведкай і выконвала ролю палітычнай паліцыі[1][2]. Пасля акупацыі Польшчы, з 1939 года і да заканчэння Другой сусветнай вайны, дэфензіва перайшла на нелегальнае становішча і актыўна супрацоўнічала з брытанскімі спецслужбамі.

Падчас грамадзянскай вайны ў Расіі тэрмін выкарыстоўваўся таксама для абазначэння пятлюраўскай контрразведкі[3].

Зноскі

  1. 1 2 Дэфензіва(недаступная спасылка) — ВСЭ
  2. Польскія спецслужбы
  3. Организация «Прометей» и «прометейское» движение в планах польской разведки по развалу России/СССР Архівавана 4 сакавіка 2016. — В. К. Былинин, А. А. Зданович, В. И. Коротаев

Крыніцы

Тэмы гэтай старонкі (4):
Гісторыя Польшчы
Вікіпедыя:Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Разведка
Контрразведка