wd wp Пошук:

Вячаслаў Казіміравіч Ліпінскі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Ліпінскі.

Вячаслаў Казіміравіч Ліпінскі (укр.: В’ячеслав Казимирович Липинський, польск.: Wacław Lipiński 17 красавіка (5 красавіка па старым стылі) 188214 чэрвеня 1931) — украінскі гісторык польскага паходжання, грамадска-палітычны дзеяч, філосаф і публіцыст , сапраўдны член Навуковага таварыства ім. Т. Шаўчэнкі (з 1914), ідэолаг украінскага кансерватызму («Гетманскага руха»).

Біяграфія

Нарадзіўся ў польскай сям’і ў радавым маёнтку Затурцы каля Луцка на Валыні. Належаў да старадаўняга польскага дваранскага роду. Быў старэйшым сынам Казіміра Ліпінскага і Клары Ракіцкай. У яго былі малодшыя браты Станіслаў (у будучыні вядомы аграном-селекцыянер), Уладзімір і малодшая сястра Ванда. Да 12 гадоў навучаўся дома, а затым — у жытомірскай, луцкай і кіеўскай гімназіях. Атэстат сталасці атрымаў у Кіеве. У 1902-1903 гг. прайшоў гадавую службу ў драгунскім палку ў Крамянцы. У 1903 годзе паступіў на сельскагаспадарчы факультэт Ягелонскага ўніверсітэта ў Кракаве, але неўзабаве страціў цікавасць да сельскагаспадарчых навук і захапіўся гісторыяй і грамадскімі навукамі. У 1905 годзе перапыніў вучобу і заняўся гістарычнымі даследаваннямі ў бібліятэках горада і архівах. 30 жніўня 1906 г. ажаніўся з Казімірай Шуміньскай. У кастрычніку таго ж года паступіў на факультэт грамадскіх навук ва Ўніверсітэце Жэневы, але летам 1907 г. па стану здароўя быў вымушаны перапыніць вучобу.

У 1908 годзе вярнуўся на Украіну, пасяліўся на хутары пад Уманню, дзе займаўся навуковай дзейнасцю. У гэты перыяд выйшлі яго першыя працы «Данііл Браткоўскі» (1909), «Генерал артылерыі Вялікага Княства Літоўскага» (1909). У напісаным на польскай мове гісторыка-філасофскай працы «Шляхта на Украіне» (1909) Ліпіньскі абгрунтаваў вырашальную ролю шляхты ў працэсе фарміравання ўкраінскай дзяржаўнасці і заклікаў яе змагацца за адраджэнне Украіны. У 1910 годзе пераехаў у Кракаў (Польшча). У 1912 годзе тут выйшаў зборнік яго фундаментальных навуковых прац і гістарычных дакументаў «Z dziejów Ukrainy» («З гісторыі Украіны») — своеасаблівы вынік яго гістарычных даследаванняў у ранні перыяд творчасці, куды ўвайшлі такія працы, як «Назва Русь і Украіна і іх гістарычнае значэнне», «Станіслаў-Міхаіл Крычаўскі», «Багданавым шляхам», «Дакументы Руіны» і інш. Аўтар прысвяціў яго «хлопоманам» Ст. Антановічу (якога лічыў сваім настаўнікам), П. Свенціцкаму і Г. Рыльскаму.

У 1912 годзе выступіў ініцыятарам стварэння Украінскага інфармацыйнага камітэта, мэтай якога стала прапаганда за мяжой ідэі стварэння Украінскай незалежнай дзяржавы.

У 19171921 гадах — дзеяч незалежнай украінскай дзяржавы, пасол Украіны ў Аўстра-Венгрыі. Пасля 1921 года ў эміграцыі ў Чэхаславакіі і Аўстрыі, адзін з заснавальнікаў Украінскага універсітэта ў Празе. Адстойваў ідэі патрыярхальнай манархіі і згоды розных грамадскіх класаў дзеля нацыянальнага адзінства. Выступаў з рэзкай крытыкай поглядаўД. Данцова і яго тэорыі «інтэгральнага нацыяналізму(руск.) бел.».

Асноўныя ідэі

Класакратыя

Ст. Ліпінскі увёў паняцце класакратыі[3] як адной з формаў дзяржаўнага кіравання. Гэтае паняцце было вылучана ў тэорыі украінскага кансерватызму (таксама тэорыя украінскага манархізму ці, як ён сам яе называў, тэорыя украінскага гетманскага нацыяналізму). Згодна з Липинскім, гэта форма дзяржаўнага ладу, якая адрозніваецца раўнавагай паміж уладай і воляй, паміж сіламі кансерватызму і прагрэсу. У аснову такога ладу павінна быць ускладзена прававая, «абмежаваная законам і якая абмяжоўвае законам» канстытуцыйная манархія. На чале дзяржавы павінен быць манарх (гетман), улада якога перадаецца па спадчыне і з’яўляецца легітымнай.

Зноскі

  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. Vyacheslav Lypynsky // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. «Українська державність у XX столітті (Історико-політологічний аналіз)». — Київ: «Політична думка», 1996. — Глава 3.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (20):
Катэгорыя·Выпускнікі Ягелонскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Палітыкі Украіны
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Валынскай вобласці
Катэгорыя·Публіцысты Украіны
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1882 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў 1931 годзе
Катэгорыя·Публіцысты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Выпускнікі Жэнеўскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Дыпламаты Украіны
Катэгорыя·Памерлі 14 чэрвеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Пахаваныя ў Валынскай вобласці
Катэгорыя·Памерлі ў зямлі Ніжняя Аўстрыя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся 17 красавіка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»