wd wp Пошук:

Вятроўнік вязалісты

Вятро́ўнік вязалісты[3] (Filipendula ulmaria) — від кветкавых раслін з роду Вятроўнік (Filipendula) сямейства Ружавыя (Rosaceae).

Батанічнае апісанне

Батанічная ілюстрацыя Якаба Штурма з кнігі «Deutschlands Flora in Abbildungen», 1796

Шматгадовая травяністая карэнішчавая расліна вышынёй 60—150[3] см. Сцябло прамастойнае. Лісце чаргаванае па даўжыні сцябла, перарывіста-перыстае, з 2—3 парамі бакавых лісцікаў. Кветкі белыя, часам з жаўтаватым адценнем, з 5 пялёсткамі, у густых шчаткападобна-мяцёльчатых суквеццях. Плод — сухі шматарэшак.

Распаўсюджанне і экалогія

Вятроўнік вязалісты сустракаецца на тэрыторыі Еўропы і Азіі. Расце па берагах вадаёмаў, на сырых і забалочаных лугах, балотах, сырых узлесках і палянах, у прыбярэжных і пойменных хмызняках, на пустках, у парках і садах, каля дарог. Цвіце ў маічэрвені.

Лекавая расліна.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. 1 2 Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ ім. Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Флора Еўразіі
Катэгорыя·Ружавыя
Катэгорыя·Меданосныя расліны
Катэгорыя·Фарбавальныя расліны
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Пустазелле
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без назвы артыкула
Катэгорыя·Лекавыя расліны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без нумароў старонак