wd wp Пошук:

Вяркудскае

Вярку́дскае возера (Вяркуда) — возера ў Беларусі, ва Ушацкім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Тураўлянка. Знаходзіцца за 17 км на ўсход ад Ушачаў, каля аграгарадка Вяркуды. Належыць да групы Ушацкіх азёр.

Плошча паверхні складае 1,8 км². Найбольшая глыбіня возера дасягае 12 м, сярэдняя — 6 м. Даўжыня возера 2,2 км, найбольшая шырыня — 1,3 км. Даўжыня берагавой лініі — 9 км. Аб’ём вады ў возеры складае 10,86 млн м³, плошча вадазбору — 9,1 км².

Катлавіна возера эварзійнага тыпу. Схілы катлавіны маюць вышыню 25—30 м, стромкія, пераважна знаходзяцца пад лесам. На ўсходзе возера схілы катлавіны спадзістыя, вышыня схілаў складае 5—7 м. Берагавая лінія звілістая. Берагі возера зліваюцца з схіламі катлавіны. На поўдні берагі нізкія, забалочаныя. Падводная частка катлавіны вадаёма карытападобнай формы і складаецца з 2 плёсаў. Літаральная зона пясчаная, глыбакаводная, высланая глеем. У паўднёвай частцы возера востраў[1].

Возера эўтрофнае, слабапраточнае. Упадаюць ручаі і канал з возера Лінец[1]. На поўначы выцякае ручай у Павульскае возера. Шырыня паласы расліннасці складае да 140 м. Прыбярэжная расліннасць пашырана ў возеры да глыбіні 3 м.

У возеры водзяцца шчупак, акунь, лешч, лінь, язь, плотка, судак і іншыя віды рыб.

Зноскі

  1. 1 2 Беларусь. Ушачско-Лепельский озёрный край: карта для рыбака / Ред. С. Н. Саратова. — Мн.: Белкартография, 2009. — 3 000 экз.(руск.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Азёры Ушацкага раёна
Катэгорыя·Азёры без пазіцыйных карт
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без нумароў старонак
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без назвы артыкула
Катэгорыя·Азёры паводле алфавіта
Катэгорыя·Ушацкая група азёр
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Азёры Віцебскай вобласці