wd wp Пошук:

Вялікі камень літоўскі са знакамі

Вялікі камень літоўскі са знакамі — геалагічны помнік прыроды на Беларусі з 1997 года, размешчаны на ўсходняй ускраіне в. Літоўка Навагрудскага раёна Гродзенскай вобласці. Валун ружавага-шэрага граніту дробназярністага з крышталямі біятыту і ксеналітаў цёмна-шэрага гнейсу. Захавалася 1/3 валуна даўжынёй 2,7 м, шырынёй 2,4 м, вышынёй 1,6 м, у абводзе 7,2 м, аб’ём 5,5 м³, маса каля 14,6 т. Прынесены ледавіком каля 220—150 тыс. гадоў назад са Скандынавіі.

На паверхні каменя ёсць паглыбленне даўжынёй 29 см, шырынёй 14 см, глыбінёй да 2 см, якое лічылі следам казачнай «істоты». Амаль на вяршыні знаходзіцца паўсферычная выемка ў папярочніку 4 см, глыбінёй 1,5 см з прышліфаванымі сценкамі, якая высечана чалавекам 2—2,5 тыс. гадоў назад. Валун меў культавае значэнне.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Катэгорыя МСАП III
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Славутасці Навагрудскага раёна
Катэгорыя·Культавыя камяні
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Геалагічныя помнікі прыроды рэспубліканскага значэння Гродзенскай вобласці
Катэгорыя·Літоўка (Навагрудскі раён)
Катэгорыя·Валуны Беларусі
Катэгорыя·Запаведныя зоны без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Геалогія Навагрудскага раёна