wd wp Пошук:

Вялікі Іргіз

Вялі́кі Іргі́з (руск.: Большой Иргиз) — рака ў Саратаўскай і Самарскай абласцях Расіі, левы прыток ракі Волга.

Даўжыня ракі 675 км. Плошча вадазбору 24 000 км². Выток ракі знаходзіцца ў адгор’ях узвышша Агульны Сырт. Рака працякае ў шырокай даліне і ўпадае ў Валгаградскае вадасховішча. Сярэдні расход вады каля 23 м³/с (21,8 м³/с каля горада Пугачоў[1]). Аб’ём сцёку 0,688[1] км³/год. Вада ракі выкарыстоўваецца на арашэнне.

Сярод прытокаў — Маянга, Малы Кушум, Камялік, Сакма, Сухая Аўсянка, Аўсянка, Мокрая Аўсянка, Каралык, Вялікая Глушыца і інш.

На рацэ горад Пугачоў.

Зноскі

  1. 1 2 Алексеевский Н. И., Ретеюм К. Ф. Большой Иргиз // Научно-популярная энциклопедия «Вода России»(руск.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Рэкі Саратаўскай вобласці
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Прытокі Волгі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Рэкі Самарскай вобласці
Катэгорыя·Рэкі паводле алфавіта