wd wp Пошук:

Вялікае Марское возера

Вялі́кае Марско́е (руск.: Большое Морское, чук.: Майнычин-Анкаватан) — возера ў Азіяцкай частцы Расіі, у Далёкаўсходняй федэральнай акрузе, у Ніжнекалымскім улусе Рэспублікі Саха (Якуція), у басейне ракі Вялікая Чукочая.

Возера знаходзіцца за Палярным кругам, у паўночна-ўсходняй частцы Калымскай нізіны. Плошча яго паверхні складае 205 км. Даўжыня 17,5[1] км, найбольшая шырыня 15[1] км. Плошча вадазбору 382[2] км². Катлавіна возера мае авальную форму, выцягнутая ў напрамку з поўначы на поўдзень. Берагавая лінія парэзаная слаба. Берагі нізкія. Жыўленне вадой дажджавое і снегавое, з перавагай снегавога. Замярзае возера ў верасні — пачатку кастрычніка, вызваляецца ад лёду ў канцы чэрвеня. У возера ўпадае рака Вірлэляхгуэм[2], выцякае рака Анкаваам (Марская). За 3 км ад Вялікага Марскога знаходзіцца возера Малое Марское.

У 1994 годзе Указам прэзідэнта Рэспублікі Саха (Якуція) Вялікаму Марскому возеру нададзены статус асабліва ахоўваемай тэрыторыі — унікальнага возера[3].

Зноскі

  1. 1 2 3 4 Измайлова А. В. Большое Морское озеро // Научно-популярная энциклопедия «Вода России»(руск.)
  2. 1 2 3 Озеро Бол. Морское (Майнычин-Анкаватын)(руск.) (руск.)  — інфармацыя пра аб’ект у Дзяржаўным водным рэестры РФ.
  3. ИАС «ООПТ России»(руск.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Азёры паводле алфавіта
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Азёры без пазіцыйных карт
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Азёры Якуціі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі